перасадка органаў і тканак

т. 12, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тка́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. тка́нка тка́нкі
Р. тка́нкі тка́нак
Д. тка́нцы тка́нкам
В. тка́нку тка́нкі
Т. тка́нкай
тка́нкаю
тка́нкамі
М. тка́нцы тка́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пігмента́цыя, -і, ж. (спец.).

Афарбоўка тканак жывых арганізмаў, абумоўленая наяўнасцю пігменту.

П. вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́нус, -у, м.

1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыянаванне органаў.

Мышачны т.

Зніжаны т. сэрца.

2. перан. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак.

Жыццёвы т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гангрэ́на, -ы, ж.

Амярцвенне тканак арганізма, якое суправаджаецца іх гніеннем.

|| прым. гангрэно́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

degeneration [dɪˌdʒenəˈreɪʃn] n.

1. заняпа́д, выраджэ́нне, дэгенера́цыя

2. med. перараджэ́нне (тканак)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гістало́гія, -і, ж.

Навука аб будове і развіцці тканак чалавека і жывёлы.

|| прым. гісталагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцяжэ́нне, -я, н.

1. гл. расцягнуць.

2. Пашкоджанне тканак (звязкі, сухажылля) моцным напружаннем, ударам, рыўком.

Р. сухажылля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́кравіца, -ы, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкам крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак.

|| прым. су́кравічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атані́я, ‑і, ж.

Аслабленне пругкасці і эластычнасці тканак арганізма; вяласць, слабасць тканак і мускулаў.

[Грэч. atonia — расслабленасць, вяласць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)