тво́рны,

У выразе: творны склон — склон, які адказвае на пытанні кім? чым?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тво́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тво́рны тво́рная тво́рнае тво́рныя
Р. тво́рнага тво́рнай
тво́рнае
тво́рнага тво́рных
Д. тво́рнаму тво́рнай тво́рнаму тво́рным
В. тво́рны (неадуш.)
тво́рнага (адуш.)
тво́рную тво́рнае тво́рныя (неадуш.)
тво́рных (адуш.)
Т. тво́рным тво́рнай
тво́рнаю
тво́рным тво́рнымі
М. тво́рным тво́рнай тво́рным тво́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тво́рны: т. склон грам. твори́тельный паде́ж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тво́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: творны склон гл. склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тво́рны:

тво́рны склон грам. Instrumentál(is) m -, -les

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Тво́рны ў выразе: творны склон ’Instrumentalis’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.). Калька рус. твори́тельный (падеж) ’тс’: вынік “суфіксальнай дывергенцыі” з заменай суф. ‑тель суф. ‑ны, гл. Бідэр у Прыгодзічы, Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы. Мінск, 2007, 45; фактычна — частковага калькавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дава́льна-тво́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дава́льна-тво́рны дава́льна-тво́рная дава́льна-тво́рнае дава́льна-тво́рныя
Р. дава́льна-тво́рнага дава́льна-тво́рнай
дава́льна-тво́рнае
дава́льна-тво́рнага дава́льна-тво́рных
Д. дава́льна-тво́рнаму дава́льна-тво́рнай дава́льна-тво́рнаму дава́льна-тво́рным
В. дава́льна-тво́рны (неадуш.)
дава́льна-тво́рнага (адуш.)
дава́льна-тво́рную дава́льна-тво́рнае дава́льна-тво́рныя (неадуш.)
дава́льна-тво́рных (адуш.)
Т. дава́льна-тво́рным дава́льна-тво́рнай
дава́льна-тво́рнаю
дава́льна-тво́рным дава́льна-тво́рнымі
М. дава́льна-тво́рным дава́льна-тво́рнай дава́льна-тво́рным дава́льна-тво́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

твори́тельный / твори́тельный паде́ж грам. тво́рны склон.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СКЛОН,

граматычная словазмяняльная катэгорыя іменных часцін мовы, якая служыць для сінтакс. адносін з інш. словамі ў складзе словазлучэнняў ці сказаў. У бел. мове 6 склонаў: назоўны (прамы), родны, давальны, вінавальны, творны, месны (ускосныя). Сустракаецца ўстарэлая клічная форма.

Кожнай склонавай форме ўласціва пэўнае грам. значэнне. Напр., формай назоўнага склону выражаецца значэнне суб’екта дзеяння («прыйшлі вясна»), формамі ўскосных — аб’екта дзеяння («будаўніцтва школы», «падарунак дзецям»), прыналежнасці («хата рыбака»), якаснай ацэнкі («дзяўчына з гонарам»), сродку ці спосабу дзеяння («жніво камбайнам»), месца («працаваць у лесе»), часу («адпачыць пасля працы») і інш.

Найб. семантычна ёмкія і прадуктыўныя ва ўжыванні родны, вінавальны, творны і месны С Назоўны і давальны больш абмежаваныя па значэннях і канструктыўна. С. прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў залежыць ад С. назоўніка і самастойнага значэння не мае.

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985;

Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.

А.​І.​Наркевіч.

т. 14, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

narzędnik

м. грам. творны склон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)