1. Драбніцца, дзяліцца на больш дробныя часткі. Сырое зерне дрэнна таўчэцца.
2.Разм. Быць, знаходзіцца, прысутнічаць дзе‑н., звычайна ў цеснаце. У доме, дзе быў сельсавет, у першым пакоі — «на пошце», век таўкліся людзі.Мележ.У вестыбюлі, падпёртым масіўнымі калонамі, збіўшыся ў талаку, таўкуцца можа дзвесце хлопцаў і дзяўчат.Навуменка.// Сноўдацца без справы, без работы. Пад рукою Таўкліся дзеці, заміналі, Або смяяліся, спявалі.Колас./ Пра насякомых, птушак. Кожнае раніцы на голым кусце бэзу таўкліся і гарлапанілі вераб’і.Паўлаў.// Увіхацца каля чаго‑н. Цэлую раніцу старая таўклася ля печы, усё нешта вымудрала, старалася.Гроднеў./уперан.ужыв.Дакучлівыя, невясёлыя думкі таўкуцца ў яго галаве, і на сэрцы цяжка.Колас.// Танцаваць. Але ў дзесятым класе, які пасля разборкі дашчанай перагародкі ў суседні пакой служыў заадно і школьным клубам, густа таўкліся пары.Б. Стральцоў.
3.Зал.да таўчы.
•••
Таўчыся на (адным) месцы — тое, што і таптацца на (аднымі месцы (гл. таптацца).
Таўчыся пад нагамі — замінаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўчы́ся
1. zerbröckeln vi (s);
2.разм (бадзяцца) herúmlungern vi, sich (müßig) herúmtreiben* vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
толо́чьсяразг.
1.в разн. знач.таўчы́ся;
2.перен. (слоняться)таўчы́ся; аціра́цца;
3.страд.таўчы́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Таўчыся некаторы час. Цэлую ноч .. [Назарчук] пратоўкся на міжгародняй і ўсё толькі для таго, каб тэлефаністка паведаміла, што і тэлефон Сініцкага абрэзаны.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абша́рхацца ’знюхацца, сысціся’ (Бяльк.) да шарохацца ’таўчыся, церціся’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паталачы́цца ’пацягнуцца, пайсці, пасунуцца’ (Касп.), ’павалачыцца’ (нясв., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі з таўчыся і павалачыцца.