та́інства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. та́інства
Р. та́інства
Д. та́інству
В. та́інства
Т. та́інствам
М. та́інстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́інства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Хрысціянскі абрад, які валодае цудадзейнай сілай і пасылае веруючым Боскую ласку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́інства ср., рел. та́инство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́інства, ‑а, н.

1. Тое, што і тайна. Таінства прыгажосці. □ Пасвяціў мяне ў грыбное таінства Коля Шпакоўскі, хлопец гадоў дваццаці, высокі, тонкі, як маладая таполя. Навуменка.

2. Рэлігійны абрад, які па царкоўнаму веравучэнню мае цудадзейную сілу. Таінства споведзі. □ Перш за ўсё ў католікаў і праваслаўных па-рознаму адпраўляюцца так званыя «таінствы». Залескі. / у перан. ужыв. У сэрцы яго, апрача кахання, з’явілася нейкая асабліва глыбокая павага да Сашы: яна прысутнічала пры святым таінстве — нараджэння чалавека. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́інства н. рэл. Sakramént n -(e)s, -e;

та́інства хрышчэ́ння [хро́сту] das Sakramént der Táufe;

та́інства шлю́бу das Sakramént der Éhe;

та́інства прыча́сця Kommunión f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прычашчэ́нне, -я, н.

Хрысціянскі абрад прыняцця просвіры і віна — таінства, у час якога на вернікаў нібыта сыходзіць боская ласка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канфірма́цыя, -і, ж.

У каталікоў і пратэстантаў (у розных формах) таінства мірапамазання і абрад прыёму ў царкоўную супольнасць.

|| прым. канфірмацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́инство рел. та́інства, -ва ср., тае́мства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

sacrament [ˈsækrəmənt] n. eccl. прыча́сце, прычашчэ́нне; та́інства;

the Blessed/Holy Sacrament Свято́е Прыча́сце;

take the sacrament прычашча́цца;

the sacrament of confession та́інства спо́ведзі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МІСТЫФІКА́ЦЫЯ (ад грэч. mystes які ведае таінства + лац. facere рабіць),

наўмыснае ўвядзенне каго-н. у зман.

т. 10, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)