та́таў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. та́таў та́тава та́тава та́тавы
Р. та́тавага та́тавай
та́тавае
та́тавага та́тавых
Д. та́таваму та́тавай та́таваму та́тавым
В. та́таў (неадуш.)
та́тавага (адуш.)
та́таву та́тава та́тавы (неадуш.)
та́тавых (адуш.)
Т. та́тавым та́тавай
та́таваю
та́тавым та́тавымі
М. та́тавым та́тавай та́тавым та́тавых

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́таў разг. (принадлежащий отцу) па́пин, тя́тин; па́пы, тя́ти;

т. хала́т — па́пин хала́т, хала́т па́пы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. та́т та́ты
Р. та́та та́таў
Д. та́ту та́там
В. та́та та́таў
Т. та́там та́тамі
М. та́це та́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́та

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. та́та та́ты
Р. та́ты та́таў
Д. та́ту та́там
В. та́ту та́таў
Т. та́там та́тамі
М. та́ту та́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

та́таў, ‑ава.

Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль. Татава хата ўсім багата. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́пин разг. та́таў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да татаў, які належыць, уласцівы ім. Тацкая мова. Тацкія звычаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохко́лавы, ‑ая, ‑ае.

На трох колах. Але самым цудоўным, самым найлепшым быў татаў падарунак — трохколавы веласіпед. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́тюшкин

1. ба́цькаў, та́таў;

2. ба́цюшкаў; см. ба́тюшка 1, 3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́дзька, ‑і, м.

1. Бацькаў або матчын брат; цётчын муж. Не вярнуўся дадому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль.

2. Дарослы мужчына наогул; зварот да старэйшага ўзростам мужчыны. Тры дзяўчынкі, адна меншая за другую, туліліся да маці, з непасрэднай дзіцячай цікаўнасцю зыркаючы вочкамі на незнаёмых дзядзькоў. Дадзіёмаў. У калідоры стаялі Міколавы аднавяскоўцы — дзядзька Лявон і цётка Тэкля. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)