тата́хкаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тата́хкаю тата́хкаем
2-я ас. тата́хкаеш тата́хкаеце
3-я ас. тата́хкае тата́хкаюць
Прошлы час
м. тата́хкаў тата́хкалі
ж. тата́хкала
н. тата́хкала
Загадны лад
2-я ас. тата́хкай тата́хкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тата́хкаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тата́хкаць несов., разг. тата́кать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тата́хкаць, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць мерныя адрывістыя гукі. Што ж ты татахкаеш, сэрца, бяссільна, Хіба не верыш у подых вясны? Глебка. Каля крайняй хаты стаяла машына; незаглушаны, татахкаў матор. М. Стральцоў. Ірваліся снарады, бомбы, татахкалі кулямёты, стаяў гул і грукат, калацілася зямля. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тата́хкаць ’утвараць мерныя адрывістыя гукі’ (ТСБМ). Гукапераймальнае, параўн. тахаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тата́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. татахкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турчэ́ць

‘тарахцець, татахкаць, цвыркаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. турчу́ турчы́м
2-я ас. турчы́ш турчыце́
3-я ас. турчы́ць турча́ць
Прошлы час
м. турчэ́ў турчэ́лі
ж. турчэ́ла
н. турчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. турчы́ турчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час турчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

тата́каць, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і татахкаць. Прыглушана татакалі колы, потым звягліва зарыпелі тармазы — цягнік спыняўся. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та-та ’абазначэнне мерных адрывістых гукаў, удараў’ (ТСБМ), ma‑ma‑ma ’пра трэск, тарахценне’, ’пра балбатню’ (мсцісл., Нар. лекс.). Адсюль тата́кацьтатахкаць’ (ТСБМ), татака́нне ’адзывацца гукам, які падобны да “та-та-та”’ (Нар. Гом.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

турча́ць, ‑чыць; незак.

Разм.

1. Утвараць характэрныя для жаб гукі. Недзе далёка ў балотцах турчалі жабы — гэта, кажуць, на цяпло. Адамчык.

2. Тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы). Грыні заснуць, каб спачыць пасля дня ў турботах, толькі адны трактары будуць турчаць праз усю ноч, — але гэта далёка, пад Закалюжжам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турча́ць, турчэ́ць ‘адзывацца гукамі (пра насякомых, земнаводных, птушак, хатніх жывёл і інш.)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Варл., Растарг., Шатал., Сл. ПЗБ, Юрч. Вытв., Мат. Гом.), ‘муркаць, варкатаць’ (Байк. і Некр., Растарг.): кошка турчы́ць (Сержп. Прымхі), ‘крычаць, шумець’ (Абабур.), ‘гаварыць пустое’ (рагач., Мат. Гом.), ‘туркатаць, тарахцець, татахкаць (пра гукі машын у час работы)’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., ДАБМ, камент., 895; ашм., Сл. ПЗБ), ‘цуруліць’ (жлоб., добр., ветк., Мат. Гом.), ‘дзюрчаць’ (воран., Сл. ПЗБ, Юрч. Сіш), турчы́ць ‘бурліць (пра бягучую ваду)’ (в.-дзв., воран., слонім., клец., слаўг., чавус., ЛА, 2). Да ту́ркаць1 (гл.), дзеяслоў працяглага дзеяння на гукапераймальнай аснове. Параўн. Фасмер, 4, 126; ЕСУМ, 5, 681. Сюды ж вытворныя турча́нне ‘пранізлівы крык жабаў’ (Нас.), ‘балбатня, пустое плявузганне’ (Нас.), турчэ́нне ‘птушыны свіст’ (Юрч. Вытв.), турчо́к ‘цвыркун’ (смарг., Шатал.; полац., ЖНС; в.-дзв., луцэ., Сл. ПЗБ, Рэг. сл. Віц.), турчу́к, ту́рчык ‘мядзведка’ (Сл. ПЗБ), ту́рчык ‘голуб, туркаўка’ (Байк. і Некр.), турчы́ца ‘жаба, якая ўвесну моцна квакае’ (Сцяшк. Сл.), ту́рчалка ‘туркаўка’ (лельч., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)