тары́фна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
тары́фна - -

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тары́фна-кваліфікацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тары́фна-кваліфікацы́йны тары́фна-кваліфікацы́йная тары́фна-кваліфікацы́йнае тары́фна-кваліфікацы́йныя
Р. тары́фна-кваліфікацы́йнага тары́фна-кваліфікацы́йнай
тары́фна-кваліфікацы́йнае
тары́фна-кваліфікацы́йнага тары́фна-кваліфікацы́йных
Д. тары́фна-кваліфікацы́йнаму тары́фна-кваліфікацы́йнай тары́фна-кваліфікацы́йнаму тары́фна-кваліфікацы́йным
В. тары́фна-кваліфікацы́йны (неадуш.)
тары́фна-кваліфікацы́йнага (адуш.)
тары́фна-кваліфікацы́йную тары́фна-кваліфікацы́йнае тары́фна-кваліфікацы́йныя (неадуш.)
тары́фна-кваліфікацы́йных (адуш.)
Т. тары́фна-кваліфікацы́йным тары́фна-кваліфікацы́йнай
тары́фна-кваліфікацы́йнаю
тары́фна-кваліфікацы́йным тары́фна-кваліфікацы́йнымі
М. тары́фна-кваліфікацы́йным тары́фна-кваліфікацы́йнай тары́фна-кваліфікацы́йным тары́фна-кваліфікацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Тарыфна-кваліфікацыйны даведнік 10/242

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тарыфна-кваліфікацыйны даведнік

т. 15, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВАЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. qualis які, якой якасці + facere рабіць),

1) характарыстыка прадмета, з’явы, аднясенне яго да якой-н. групы, катэгорыі, напр., кваліфікацыя злачынства.

2) Ступень і від прафесійнай падрыхтаванасці працоўных і служачых да выканання пэўнага віду працы. Уключае тэарэт. веды, практычныя навыкі і прафес. майстэрства. Ступень К. працоўных вызначаецца прысвоенымі ім кваліфікацыйнымі разрадамі, якія ўстанаўліваюцца з улікам складанасці, адказнасці, умоў працы на аснове тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка. Паказчыкам К. работніка таксама можа быць катэгорыя, дыплом, наяўнасць звання і вучонай ступені. Гл. таксама Тарыфная сістэма.

т. 8, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРА́ЦЫ НДІ Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь.

Засн. ў 1991 у Мінску на базе Бел. філіяла (з 1971) НДІ працы Дзяржкампрацы СССР. Асн. кірункі навук. даследаванняў: народанасельніцтва (дэмаграфічныя працэсы, міграцыя); рынак працы (рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне прац. рэсурсаў, занятасць і беспрацоўе, прафарыентацыя і адукацыя, павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка кадраў, рэгіянальныя асаблівасці рынку працы); аплата працы (удасканаленне дзярж. механізма рэгулявання заработнай платы, распрацоўка рэкамендацый матэрыяльнага стымулявання для павышэння эфектыўнасці гаспадарання прадпрыемстваў, выканання норм і нарматываў прац. і матэрыяльных выдаткаў); даходы і ўзровень жыцця насельніцтва (фарміраванне даходаў і расходаў насельніцтва, іх структура і дынаміка; распрацоўка мінім. дзярж. сац. стандартаў і іх выкарыстанне пры рэгуляванні даходаў; развіццё сістэм сац. страхавання; беднасць, маштабы і шляхі яе пераадолення); рэгламентацыя і нарміраванне працы (удасканаленне метадалогіі ацэнкі складанасці працы служачых; распрацоўка і вядзенне адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых; распрацоўка метадычнай і нарматыўна-інфарм. базы для нарміравання працы і інш); ахова і ўмовы працы (рэфармаванне сістэмы пенсіённага забеспячэння за работу ў асаблівых умовах працы; эканам. стымуляванне стварэння бяспечных умоў працы); сац. праблемы працы (развіццё сістэмы сац. партнёрства, накіраванай на ўзгадненне інтарэсаў работніка, наймальніка і дзяржавы; падрыхтоўка нарматыўных і метадычных матэрыялаў работы з персаналам); маніторынг сац.-працоўнай сферы Беларусі і інш. З 1993 выдае навук., нарматыўную і даведачную л-ру па праблемах даследавання; з 1995 — штомесячнік «Бюллетень Министерства труда Республики Беларусь».

т. 13, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)