танцава́льна-пантамімі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
танцава́льна-пантамімі́чны |
танцава́льна-пантамімі́чная |
танцава́льна-пантамімі́чнае |
танцава́льна-пантамімі́чныя |
| Р. |
танцава́льна-пантамімі́чнага |
танцава́льна-пантамімі́чнай танцава́льна-пантамімі́чнае |
танцава́льна-пантамімі́чнага |
танцава́льна-пантамімі́чных |
| Д. |
танцава́льна-пантамімі́чнаму |
танцава́льна-пантамімі́чнай |
танцава́льна-пантамімі́чнаму |
танцава́льна-пантамімі́чным |
| В. |
танцава́льна-пантамімі́чны (неадуш.) танцава́льна-пантамімі́чнага (адуш.) |
танцава́льна-пантамімі́чную |
танцава́льна-пантамімі́чнае |
танцава́льна-пантамімі́чныя (неадуш.) танцава́льна-пантамімі́чных (адуш.) |
| Т. |
танцава́льна-пантамімі́чным |
танцава́льна-пантамімі́чнай танцава́льна-пантамімі́чнаю |
танцава́льна-пантамімі́чным |
танцава́льна-пантамімі́чнымі |
| М. |
танцава́льна-пантамімі́чным |
танцава́льна-пантамімі́чнай |
танцава́льна-пантамімі́чным |
танцава́льна-пантамімі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
танцава́льна-харэаграфі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
танцава́льна-харэаграфі́чны |
танцава́льна-харэаграфі́чная |
танцава́льна-харэаграфі́чнае |
танцава́льна-харэаграфі́чныя |
| Р. |
танцава́льна-харэаграфі́чнага |
танцава́льна-харэаграфі́чнай танцава́льна-харэаграфі́чнае |
танцава́льна-харэаграфі́чнага |
танцава́льна-харэаграфі́чных |
| Д. |
танцава́льна-харэаграфі́чнаму |
танцава́льна-харэаграфі́чнай |
танцава́льна-харэаграфі́чнаму |
танцава́льна-харэаграфі́чным |
| В. |
танцава́льна-харэаграфі́чны (неадуш.) танцава́льна-харэаграфі́чнага (адуш.) |
танцава́льна-харэаграфі́чную |
танцава́льна-харэаграфі́чнае |
танцава́льна-харэаграфі́чныя (неадуш.) танцава́льна-харэаграфі́чных (адуш.) |
| Т. |
танцава́льна-харэаграфі́чным |
танцава́льна-харэаграфі́чнай танцава́льна-харэаграфі́чнаю |
танцава́льна-харэаграфі́чным |
танцава́льна-харэаграфі́чнымі |
| М. |
танцава́льна-харэаграфі́чным |
танцава́льна-харэаграфі́чнай |
танцава́льна-харэаграфі́чным |
танцава́льна-харэаграфі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дыскатэ́ка, -і, ДМ -тэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.
1. Збор грамафонных пласцінак.
2. Танцавальна-забаўляльнае мерапрыемства з музыкай, а таксама само памяшканне для такога мерапрыемства.
|| прым. дыскатэ́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫСКАТЭ́КА (ад грэч. diskos дыск + thēkē умяшчальня, сховішча),
1) збор грамафонных пласцінак (дыскаў).
2) Маладзёжная танцавальна-забаўляльная ўстанова, дзе музыка і танцы суправаджаюцца, як правіла, каментарыямі дыск-жакея.
т. 6, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бале́т, -а, М -ле́це, м.
1. Від сцэнічнага мастацтва, змест якога раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах.
Класічны б.
2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.
3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць такое прадстаўленне.
|| прым. бале́тны, -ая, -ае.
Балетная школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІ́НСКІ ТЭА́ТР РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ САТЫ́РЫ,
агітацыйна-прапагандысцкі т-р мініяцюр у Мінску. Існаваў у 1921—22. Арганізатары Е.Міровіч і У.Базілеўскі. Ставіліся агітацыйныя п’есы на вытв. тэмы, мініяцюры, аднаактоўкі на тэмы маралі, прыпеўкі на надзённыя тэмы. Для паказаў выкарыстоўвалася форма спектакляў-судоў, спектакляў-дыспутаў. Папулярным быў і танцавальна-пантамімічны жанр. Міровіч для тэатра напісаў мініяцюры «Ордэр жыладдзела», «Агідныя тыпы». Пастаўлены сатыр. мініяцюры «Полька», «Разруха», «Цвічок», «Лялькі», «Святая тройца», «Рэпка», «Мужычок». У іх высмейваліся спекулянты, сабатажнікі, гультаі і інш. Паказы адбываліся ў Чырвонай зале.
К.Б.Кузняцова.
т. 10, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ды́ска
(англ. disco)
музычны стыль з дакладным рытмам (пераважна танцавальна-песеннага характару).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дыскатэ́ка
(фр. discothèque, ад гр. diskos = дыск + theke = сховішча)
збор грамафонных пласцінак (дыскаў 2) маладзёжная танцавальна-забаўляльная ўстанова, дзе музыка і танцы суправаджаюцца, як правіла каментарыямі дыск-жакея.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бале́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Від тэатральнага мастацтва, у якім драматургічная задума раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах. Рускі балет.
2. Спектакль на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі. // Музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля. Новы свой твор — балет «Князь-возера».. В. А. Залатароў прысвяціў слаўнаму 30‑годдзю Беларускай ССР. «Беларусь».
3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. Артысты балета.
•••
Балет на лёдзе — від харэаграфічнага мастацтва, у якім танцы выконваюцца на каньках.
[Фр. ballet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІГРЫ́ШЧА,
народнае зборышча з танцавальна-гульнявымі і тэатралізаванымі паказамі. Бярэ пачатак ад масавых забаў язычніцкай абраднасці. Мае глыбокія карані ва ўсходнеслав. фальклоры. Значную ролю ў вызначэнні характару І. адыгралі скамарохі. На Беларусі пашыраны ў паўн., усх. і цэнтр. раёнах, дзе паняцце і сам тэрмін «І.» часта выступае як сінонім вечарынак, вячорак. Асабліва характэрны для святочна-каляднага часу з яго «святымі» («крывымі») вечарамі, калі можна ўсё паказваць «шыварат-навыварат», у карнавалізаваным выглядзе. Таму на І. асаблівая роля належыць карнавалізаваным хаджэнням пераапранутых (хадзіць «у гусары», «у цыганы»), гульнявым паказам вяселля («Жаніцьба Цярэшкі», «Жаніцьба бахара»), парадзіраванаму пахаванню з амбівалентнасцю смерці — уваскрэсення ў танцы, гульні, смеху («Бабёр памёр, пашлі хараніць — ажну ён сядзіць...», «у вакно глядзіць, стаіць», «ажну ён за намі бяжыць!»), іншым розным гульням у фанты, выбару пары і інш. («Яшчур», «Халімон», «Зязюля»).
Літ.:
Финдейзен Н.Ф. Очерки по истории музыки в России с древнейших времен до конца XVIII в. Т. 1. М.; Л., 1928;
Белкин А.А. Русские скоморохи. М., 1975;
Народны тэатр. Мн., 1983.
З.Я.Мажэйка.
т. 7, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)