такай, ‑ю, м.

Сорт дэсертнага венгерскага віна. Яно [возера Балатон] гарыць па небакрай, Як светлы, малады такай У чарцы з сонечнага шкла. Танк.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уміг, прысл.

Імгненна. За сталом стары падняўся, І прыціхла ўміг радня ўся. Гілевіч. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гірса, ‑ы, ж.

Пустазелле сямейства злакавых. Сягоння не пазнаць Былых палос, разор, Дзе толькі рос палын Ды горкі хлеб з гірсою. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апушына, ‑ы, ж.

Дошка каля краю даху, страхі. І тануць асверы, пярэплаты, Рогі апушын За пылам дарожным, За шэрым пакатам гары. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закуць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і закаваць. Няма гэткіх путаў, якімі б закулі свабоду. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збудзіць, збуджу, збудзіш, збудзіць; зак., каго-што.

Разм. Разбудзіць, абудзіць. [Мужчыны] збудзілі Алесю стукам у акно. Пестрак. Ранні золак збудзілі цягнікоў гудкі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

русавалосы, ‑ая, ‑ае.

З русымі валасамі. Чуцен спеў — Русавалосы грае трактарыст. Танк. У першай лодцы сядзіць русавалосы хлопец у белай кашулі. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чачоткавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з чачоткі 2. Чачоткавая шафа. ▪ А як выйшаў Вяль з чачоткавай дубінай, Замахнуўся, — быццам тысяча вятроў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавыльны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавылю. Кавыльная расліннасць. // Пакрыты кавылём. Кавыльны стэп. ▪ На сотні вёрст перада мной Кавыльная раўніна. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малалетні, ‑яя, ‑яе.

Якому нямнога год ад роду. Малалетні сведка. // Які знаходзіцца ў дзіцячым узросце. Свеціць месяц паўночны Па сон малалетняга сына. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)