Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
тандэ́т, -ту м., разг., пренебр. дешёвка ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тандэ́т, ‑у, М ‑дэце, м.
Разм. Дрэнная танная рэч; тое, што зроблена недабраякасна. Мы падхоплівалі .. [кош] ледзь не на ляту і аглядвалі, абмацвалі, ці правільна ўсё зроблена, ці няма тут якога тандэту.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тандэ́тмразм Pfusch m -es, Pfúscharbeit f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тандэ́т ’дрэнная танная рэч; нізкаякасны выраб’ (ТСБМ, Варл.), ’дзяшоўка; таўкучка’ (Байк. і Некр.), ’месца гандлю старымі, ужыванымі рэчамі’ (Жд. 3), ’таўкучка, дзе ўсё можна купіць танна’ (Нас.), на тандэ́т ’абы-як’ (Сл. ПЗБ), на тандэ́та ’на скорую руку, абы-як’ (ТС), тандэ́тны ’танны, лубочны’ (Байк. і Некр.), ’танны, нетрывалы, зроблены не на заказ’ (Касп., Стан.), ’нястала, похапкам зроблены, танны’ (Нас.), ст.-бел.танде́та ’базар, таўкучка’ (XVI ст., КГС). Праз польск.tandet, tandeta ’няякасны тавар, рыззё, халтура; барахолка’ або непасрэдна з мовы ідыш — з tandet ’тс’, tandetne(r) ’халтурны’ (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213), параўн. nejen af tandet ’хутка і кепска (шыць)’ (Астравух, Ідыш-бел. сл. 789), што звязана з ням.Tändelmarkt ’таўкучка’, якое ад Tand ’дробязь, драбяза’; фіналь ‑eta на польскай глебе па аналогіі з wendeta ’таўкучка’ (Брукнер, 565). Не выключана паходжанне тэрміна з раманскіх моў, параўн. ісп.tanto ’пакупная цана; грошы для гульні’, што ўзыходзіць да лац.tantym ’столькі, такая колькасць’, гл. Фасмер, 4, 18; ЕСУМ, 5, 514.