тамо́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і мытнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тамо́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тамо́жнік тамо́жнікі
Р. тамо́жніка тамо́жнікаў
Д. тамо́жніку тамо́жнікам
В. тамо́жніка тамо́жнікаў
Т. тамо́жнікам тамо́жнікамі
М. тамо́жніку тамо́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тамо́жнік м. тамо́женник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тамо́жнік, ‑а, м.

Служачы таможні, таможнай варты. Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамо́жнік м разм Zllbeamte (sub) m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мы́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Служачы мытні, таможнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тамо́женник мы́тнік, -ка м.; ист. тамо́жнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

customs [ˈkʌstəmz] n. pl.

1. мы́тня, тамо́жня;

customs duty/duties мы́та, мы́тная/тамо́жная по́шліна;

a customs officer мы́тнік, тамо́жнік;

go through customs and passport control прайсці́ мы́тны/тамо́жны агля́д і па́шпартны кантро́ль

2. мы́та, мы́тная/тамо́жная по́шліна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

недасту́пны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, да якога нельга наблізіцца, падысці; непрыступны. Белы хорам стаяў недаступнай сцяной, Грозна, думна глядзеў на прыволле. Купала. А сопкі — без дрэў і без траў, А сеткі — амаль недаступныя. Пысін.

2. Такі, да якога цяжка прыступіцца; ганарысты, фанабэрысты. — Зрэшты, .. [Грышка] можа не такі ўжо недаступны, як ты думаеш, — дыпламатычна намякнула Вольга Карпаўна. Вірня. Недаступны да таго таможнік яшчэ з якую хвіліну глядзеў на нас, нібы вырашаў якую складаную праблему. Лынькоў. // Які выказвае ганарыстасць, фанабэрыстасць. Недаступны выгляд. // Строгай натуры (пра жанчын). Дзяўчына перастала засцілаць ложак, выпрасталася, упартая, недаступная. Мележ.

3. Недасяжны з прычыны якіх‑н. абставін, умоў. Недаступнае .. агню, які сцелецца па зямлі, таксама і галлё сасны, бо яно знаходзіцца высока на ствале. Гавеман. // Цяжкі для разумення. Гэта кніга яшчэ недаступная для дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)