тамбо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тамбо́ўскі тамбо́ўская тамбо́ўскае тамбо́ўскія
Р. тамбо́ўскага тамбо́ўскай
тамбо́ўскае
тамбо́ўскага тамбо́ўскіх
Д. тамбо́ўскаму тамбо́ўскай тамбо́ўскаму тамбо́ўскім
В. тамбо́ўскі (неадуш.)
тамбо́ўскага (адуш.)
тамбо́ўскую тамбо́ўскае тамбо́ўскія (неадуш.)
тамбо́ўскіх (адуш.)
Т. тамбо́ўскім тамбо́ўскай
тамбо́ўскаю
тамбо́ўскім тамбо́ўскімі
М. тамбо́ўскім тамбо́ўскай тамбо́ўскім тамбо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тамбо́вский тамбо́ўскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВО́ЙНА-ЯСЯНЕ́ЦКІ Валянцін Феліксавіч

(у манастве Лука; 27.4.1877, г. Керч, Крым — 11.6.1961),

вучоны-медык, рэліг. дзеяч. З бел. шляхецкага роду Войнаў-Ясянецкіх. Д-р медыцыны (1916). Скончыў Кіеўскі ун-т (1903). Працаваў хірургам, земскім урачом у Чыце, Сімбірскай, Курскай і Саратаўскай губ. У 1917—30 гал. ўрач і хірург Ташкенцкай гар. бальніцы, адзін з арганізатараў Ташкенцкага ун-та. У 1923 прыняў манаства, за рэліг. дзейнасць тройчы цярпеў рэпрэсіі. У Вял. Айч. вайну хірург-кансультант эвакашпіталяў. Епіскап туркестанскі, архіепіскап краснаярскі, тамбоўскі і мічурынскі (1944), сімферопальскі і крымскі (1946). Да 1954 працягваў займацца медыцынай. Аўтар больш як 40 навук. прац. За распрацоўку пытанняў гнойнай хірургіі Дзярж. прэмія СССР 1946.

Тв.:

Поздние резекции при инфицированных огнестрельных ранениях суставов. М., 1944;

Очерки гнойной хирургии. 3 изд. Л., 1956.

Літ: Поповский М. Жизнь и житие Войно-Ясенецкого, архиепископа и хирурга: [Док. повесть] // Октябрь. 1990. № 2—4.

Ф.А.Ігнатовіч.

т. 4, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)