тама́саўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
тама́саўскі |
тама́саўская |
тама́саўскае |
тама́саўскія |
| Р. |
тама́саўскага |
тама́саўскай тама́саўскае |
тама́саўскага |
тама́саўскіх |
| Д. |
тама́саўскаму |
тама́саўскай |
тама́саўскаму |
тама́саўскім |
| В. |
тама́саўскі (неадуш.) тама́саўскага (адуш.) |
тама́саўскую |
тама́саўскае |
тама́саўскія (неадуш.) тама́саўскіх (адуш.) |
| Т. |
тама́саўскім |
тама́саўскай тама́саўскаю |
тама́саўскім |
тама́саўскімі |
| М. |
тама́саўскім |
тама́саўскай |
тама́саўскім |
тама́саўскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тама́саўскі мет. тома́совский
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тамасаўскі канвертар 2/312; 10/220
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тамасаўскі працэс 5/375; 8/447, 456; 10/35, 220
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМА́САЎСКІ ПРАЦЭ́С,
сталеплавільны працэс, разнавіднасць канвертарнага працэсу. Вынайдзены С.Дж.Томасам у 1878. Выкарыстоўваўся для перадзелу высокафосфарыстага (1,6—2% фосфару) вадкага чыгуну ў сталь прадзіманнем праз яго акісляльных газавых сумесей (сціснутага паветра, кіслароду, сумесі кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяною параю і інш.). Прамысл. выкарыстанне пачалося з 1879 у Вялікабрытаніі, Германіі. Да сярэдзіны 1970-х г. у большасці краін выцеснены кіслародна-канвертарным працэсам.
т. 15, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тома́совский тама́саўскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЛАВІ́ЛЬНАЯ ПЕЧ,
прамысловая печ для плаўкі. У П.п. матэрыялы награваюць да т-ры, якая перавышае т-ру плаўлення (у адрозненне ад награвальнай печы). Працуюць на цвёрдым, вадкім, газападобным паліве. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці чыгуну (гл. Доменная печ, Вагранка), сталі, каляровых металаў і сплаваў (гл. Бесемераўскі працэс, Мартэнаўскі працэс, Тамасаўскі працэс), варкі шкла, пераплаўкі базальту і інш.
т. 12, с. 399
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МАС (Thomas) Сідні Джылкрыст (16.4.1850, Лондан — 1.2.1885),
англійскі металург. Вывучаў хімію і металургію ў Каралеўскай горнай школе. У 1878 распрацаваў спосаб перапрацоўкі высакафосфарыстых чыгуноў у канвертары ў сталь (тамасаўскі працэс). На выраб сталі гэтым спосабам атрымаў патэнты.
Літ.:
Мезенин Н.А. Повесть о мастерах железного дела. М., 1973;
Беккерт М. Мир металла: Пер. с нем. М., 1980.
т. 15, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІРАМЕТАЛУРГІ́Я (ад піра... + металургія),
сукупнасць працэсаў атрымання і ачысткі металаў і сплаваў пры высокіх тэмпературах. Асн. і найстарэйшая галіна металургіі. Метадамі П. атрымліваюць амаль 100% чыгуну, сталі, свінцу, каля 95% медзі, больш за 60% цынку.
Працэсы П. адбываюцца ў розных металург. печах і плавільных агрэгатах. Найб. пашыраныя метады П. — плаўка за кошт цяпла ад згарання паліва, напр. доменны працэс (гл. Доменная печ, Мартэнаўскі працэс), працэсы з выкарыстаннем цяпла ад згарання дамешкаў металаў (Бесемераўскі працэс, Тамасаўскі працэс). Гл. таксама Гідраметалургія, Электраметалургія.
т. 12, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВЕ́РТАРНЫ ПРАЦЭ́С працэс ператварэння вадкага чыгуну ў сталь прадзіманнем яго ў канвертары газамі, якія змяшчаюць кісларод, або тэхнічна чыстым кіслародам. Адбываецца без дадатковага награвання, бо ў выніку акіслення прымесей чыгуну (вугляроду, крэмнію, марганцу, фосфару) вылучаецца цяпло, дастатковае для падтрымання металу ў вадкім стане на працягу ўсяго працэсу.
Першым масавым спосабам атрымання вадкай сталі быў бесемераўскі працэс (вынайдзены ў 1856), які даваў невысокую якасць металу і патрабаваў вельмі чыстых па колькасці серы і фосфару жал. руд. Тамасаўскі працэс (вынайдзены ў 1878) дазваляў перапрацоўваць высокафасфарыстыя чыгуны, аднак даваў сталь таксама невысокай якасці. З 1950-х г. атрымаў пашырэнне больш дасканалы і прадукцыйны кіслародна-канвертарны працэс, дзе ўсе аперацыі механізаваны і аўтаматызаваны, а атрыманы метал стаў раўнацэнны мартэнаўскай сталі, выплаўленай у мартэнаўскай печы.
т. 7, с. 576
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)