тало́піць

‘вылупліваць што-небудзь (вочы)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тало́плю тало́пім
2-я ас. тало́піш тало́піце
3-я ас. тало́піць тало́пяць
Прошлы час
м. тало́піў тало́пілі
ж. тало́піла
н. тало́піла
Загадны лад
2-я ас. тало́п тало́пце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тало́пячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

То́лапень ’дурань’ (Мат. Маг., Сцяшк. Сл.), ’таўкач’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Утварэнне з суф. ‑ень ад тало́піць, гл. талопіцца2; параўн. славен. tlápiti ’балбатаць, трызніць’, харв. tlápiti ’тс’, для якіх рэканструюецца прасл. *tolpiti (Скок, 3, 187), звязанае, хутчэй за ўсё, з тоўпіцца (гл.). Параўн. талабень, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тало́піцца1 ’тоўпіцца’ (Сцяшк.). Параўн. польск. дыял. tłopić się ’пхацца, ціснуцца, набівацца’, чэш. ‑těloupit se, ‑taloupit se ’ўскокваць; прарывацца’, славац. ťalúpiť sa ’брысці’, серб.-харв. тла́пити ’мроіць, трызніць’, балг. радоп. тлапу́вам ’тс’. Роднаснае тоўпіцца (гл.), далейшыя сувязі з літ. tilpti ’змяшчацца’, дыял. tùlpinti ’змяшчаць, упіхваць; збіраць’, лат. tulpîtiês ’збірацца’, параўн. Брукнер, 572; Махэк₂, 639; Скок, 3, 477 (сербскае слова выводзіць з кла́пити, відаць, беспадстаўна); Дурыданаў, БЛ, 37, 3, 65–70. Гл. яшчэ таўпа і наступнае слова.

Тало́піцца2, тало́піць (талупіць) вочы ’засяроджана глядзець, пазіраць’ (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова, бліжэйшы адпаведнік, што тлумачыць семантыку, польск. дыял. tlopić się ’гвалтам набівацца’. Гл. уталопіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)