талмуды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік вучэння, выкладзенага ў Талмудзе, і тлумачальнік Талмуда.

2. перан. Начотчык, схаласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

талмуды́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. талмуды́ст талмуды́сты
Р. талмуды́ста талмуды́стаў
Д. талмуды́сту талмуды́стам
В. талмуды́ста талмуды́стаў
Т. талмуды́стам талмуды́стамі
М. талмуды́сце талмуды́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

талмуды́ст м., рел., перен. талмуди́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

талмуды́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік вучэння, выкладзенага ў талмудзе; тлумачальнік талмуда.

2. перан. Схаласт, начотчык. — Я талмудыстам ніколі не быў і ў такія тонкасці не ўдаюся. І следчы не будзе праводзіць мяжы паміж выразамі «царскі лад» і «царскі рэжым», — адказаў Нічыпар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

талмуды́ст

(ад талмудызм)

1) паслядоўнік і тлумачальнік талмуду;

2) перан. начотчык, схаласт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

талмуди́ст рел., перен. талмуды́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

talmudysta

м. рэл. талмудыст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)