ТАЛАША́ ДЗЕ́ДА ДОМ-МУЗЕ́Й Адкрыты ў 1989 у в. Навасёлкі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. Размешчаны ў хаце В.І.Талаша, пабудаванай ім пасля грамадз. вайны 1918—20. Пл. экспазіцыі 63 м², 163 экспанаты асн. фонду (2002). У экспазіцыі матэрыялы пра сям’ю героя, аднавяскоўцаў, фотаздымкі пра жыццё і дзейнасць Талаша, землякоў-партызан, матэрыялы пра дзейнасць 130-й партыз. брыгады, успаміны, лісты з фронту. Адноўлена таксама хата канца 19 ст., дзе жыў Талаш, са стараж. прыладамі працы, рэчамі хатняга ўжытку, хлеў, склеп, студня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прататы́п, -а, мн. -ы, -аў, м.
Першапачатковы ўзор, правобраз, пераважна сапраўдная асоба як крыніца для стварэння літаратурнага вобраза, героя.
П. дзеда Талаша.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
знадво́рны, ‑ая, ‑ае.
Вонкавы, знешні. Знадворныя дзверы. □ Хата дзеда Талаша ўсё ж такі зварачае на сябе ўвагу. Не так знадворным выглядам, як адзіноцтвам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гро́знасць, ‑і, ж.
Уласцівасць грознага. Від.. [чырвонаармейца] быў даволі грозны, хоць гэта грознасць не зусім пасавала з яго лагоднымі шэрымі вачамі, якімі ён акінуў дзеда Талаша.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТАЛА́Ш Васіль Ісакавіч (25.12.1844, в.Белка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.8.1946),
народны герой, удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. 1918—20 і Вял.Айч. войны. У 1919 у час акупацыі польск. войскамі Мазырскага пав., дзе жыў Т., разведчык 417-га палка Чырв. Арміі, арганізаваў і ўзначаліў партыз. атрад (300 чал.), які выбіў ворага з в. Навасёлкі і захапіў вял. трафеі. Узнагароджаны ордэнам Чырв. Сцяга. З 1921 старшыня Навасёлкаўскага с/с. У Вял.Айч. вайну дапамагаў партызанам, за што арыштаваны акупантамі; пасля вызвалення супрацоўнічаў з Мінскім падп. абкомам КП(б)Б. У пач. 1943 з партыз. аэрадрома Зыслаў перапраўлены ў Маскву, дзе выступаў перад рабочымі, воінамі, якія адпраўляліся на фронт. Узнагароджаны ордэнам Айч. вайны 1-й ступені. У г. Петрыкаў яму пастаўлены помнік. Прататып дзеда Т. ў аповесці Я.Коласа «Дрыгва». У в. Навасёлкі Талаша дзеда дом-музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бесклапо́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бесклапотнага; бестурботнасць. Букрэева бесклапотнасць і багатырскі яго сон заспакоілі трохі дзеда Талаша.Колас.Успаміны нагадвалі.. [Міколу і Наташы] начыста сцёртую суровым часам шчаслівую бесклапотнасць іх маладосці.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Давесці да стомленасці; стаміць. Доўгая і трудная хада без дарог па лесе прытаміла дзеда Талаша.Колас.Адпачыць быў кожны рад — Прытаміла праца.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няя́снасць, ‑і, ж.
1. Якасць няяснага. Няяснасць вымаўлення гукаў.
2. Што‑н. незразумелае, няяснае. Расказ [пра вепра і ваўка].. рассеяў усякія няяснасці, і на дзеда Талаша глядзелі, як на свайго чалавека.Колас.На дне душы была няяснасць.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРДЗЕ́ЕНКА Уладзімір Цітавіч (н. 6.7.1936, в. Клівы Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.тэатр. мастак, жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). У 1975—78 гал. мастак Бел.рэсп.т-ра юнага гледача. Выкладчык Мінскага маст. вучылішча (1963—70), Бел.тэатр.-маст. ін-та (1973—75, 1978—93, у 1993—96 у Рэспубліканскім цэнтры эстэт. выхавання дзяцей. Творы Гардзеенкі вызначаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, яркай дэкар. вобразнай мовай. У т-ры юнага гледача аформіў спектаклі: «На ўсіх адна бяда» П.Макаля, «Партызанская зона» К.Губарэвіча (абодва 1976), «Міколка-паравоз» М.Лынькова (1977), «Эдзіт Піяф» В.Лягентава (1978) і інш.; у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі — «Мая жонка — ілгуння» В.Ільіна і У.Лукашова (1989). Аўтар станковых твораў «Думы пра былое (Пятрусь Броўка)» (1976), «Слова пра Беларусь» (1983), «Салют над Прыпяццю», «Безыменная вышыня» (абедзве 1984), «Процістаянне» (1985), пейзажаў «Край дзеда Талаша» (1985), «Чырвоныя дрэвы» (1995), серый нацюрмортаў «Кветкі Чарнобыля» (1986—96), «Сто сустрэч з Радзімай (Пасля Чарнобыля)» (1986—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДО́РАЎ Фёдар Аляксандравіч (27.2. 1890, г.п. Мсцёра Вязнікаўскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія — 4.3.1967),
расійскі і бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1944). Нар. мастак Расіі (1965). Чл.-кар.АМСССР (1950). Вучыўся ў Петраградскай АМ (1914—18). Арганізатар і дырэктар Мсцёрскага маст.-прамысл. вучылішча і маст. школы-камуны (1918—22). Чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). У 1948—62 рэктар Маскоўскага ін-та імя Сурыкава. У 1938—41 кіраўнік курсаў павышэння кваліфікацыі мастакоў у Мінску. Аўтар партрэтаў грамадскіх, паліт., ваен. дзеячаў (М.А.Сямашкі, 1924; Г.В.Чычэрына, 1926; Р.І.Пятроўскага, 1928; К.Я.Варашылава, 1933, 1963 і інш.), удзельнікаў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі (У.З.Царука, 1942; дзеда Талаша, 1943; П.К.Панамарэнкі, В.І.Казлова, І.Дз.Варвашэні, М.П.Шмырова, усе 1944; С.А.Каўпака, Р.Н.Мачульскага, абодва 1945; В.З.Каржа, 1947; К.П.Арлоўскага, 1956, і інш.), групавога партрэта «Героі Першай коннай арміі» (1938), тэматычных карцін «Свята 1 Мая ў сяле Колва. Комі АССР» (1927), «Магнітагорск. Будоўля камсамольскай домны» (1931), «Народны сход у Заходняй Беларусі» (1940), пейзажаў і нацюрмортаў.