талача́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. талача́нка талача́нкі
Р. талача́нкі талача́нак
Д. талача́нцы талача́нкам
В. талача́нку талача́нак
Т. талача́нкай
талача́нкаю
талача́нкамі
М. талача́нцы талача́нках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

талача́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Жан. да талачанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талача́нка ’ружа, шыпшына, Rosa cinnamomea L.’ (маг., Кіс.), рус. смал. талача́нка ’тс’. Паводле Фасмера (4, 15), няяснага паходжання; магчыма, да талакно (гл.) пад уплывам вядомага на той жа тэрыторыі талача́ннік ’талакнянка’ (Кіс.), што звязана з падобнай кансістэнцыяй пладоў ці выкарыстаннем суквеццяў, параўн. навуковую назву ружа кары́чная, рус. роза кори́чная (ад карыца, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талача́нін ’удзельнік талакі — калектыўнай дапамогі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Тур.), талачані́н ’тс’ (Шымк. Собр., Касп.). Сюды ж талача́нка ’ўдзельніца талакі’ (Нас., Шымк. Собр.), талача́нік ’удзельнік талакі’ (Сл. ПЗБ), талача́не ’ўдзельнікі талакі’ (Касп.). Яшчэ Шымкевіч параўноўваў са славен. tlazhanin ’работнік’ (Шымк. Собр.), сучаснае tlačan ’прыгонны’, tlačanka ’прыгонная, нявольніца’, tłoczanie ’ўдзельнікі талакі’, што ад *tolka (гл. талака) з суф. ‑ěninъ/‑janinъ і ‑ěne/‑jane, параўн. Трубачоў, Этимология–1980, 11 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)