таксічныя водарасці

т. 15, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

таксі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. таксі́чны таксі́чная таксі́чнае таксі́чныя
Р. таксі́чнага таксі́чнай
таксі́чнае
таксі́чнага таксі́чных
Д. таксі́чнаму таксі́чнай таксі́чнаму таксі́чным
В. таксі́чны (неадуш.)
таксі́чнага (адуш.)
таксі́чную таксі́чнае таксі́чныя (неадуш.)
таксі́чных (адуш.)
Т. таксі́чным таксі́чнай
таксі́чнаю
таксі́чным таксі́чнымі
М. таксі́чным таксі́чнай таксі́чным таксі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экзаге́нна-таксі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экзаге́нна-таксі́чны экзаге́нна-таксі́чная экзаге́нна-таксі́чнае экзаге́нна-таксі́чныя
Р. экзаге́нна-таксі́чнага экзаге́нна-таксі́чнай
экзаге́нна-таксі́чнае
экзаге́нна-таксі́чнага экзаге́нна-таксі́чных
Д. экзаге́нна-таксі́чнаму экзаге́нна-таксі́чнай экзаге́нна-таксі́чнаму экзаге́нна-таксі́чным
В. экзаге́нна-таксі́чны (неадуш.)
экзаге́нна-таксі́чнага (адуш.)
экзаге́нна-таксі́чную экзаге́нна-таксі́чнае экзаге́нна-таксі́чныя (неадуш.)
экзаге́нна-таксі́чных (адуш.)
Т. экзаге́нна-таксі́чным экзаге́нна-таксі́чнай
экзаге́нна-таксі́чнаю
экзаге́нна-таксі́чным экзаге́нна-таксі́чнымі
М. экзаге́нна-таксі́чным экзаге́нна-таксі́чнай экзаге́нна-таксі́чным экзаге́нна-таксі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАРАЗМІ́НЫ (ад грэч. marasmos знясіленне, згасанне),

таксічныя рэчывы (альдэгіды, аміяк і інш.), якія выдзяляюць многія мікраарганізмы. Напр., тыя, што насяляюць лясны подсціл, верхнія слаі глебы. Прыгнечваюць дзейнасць вышэйшых раслін.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯТРАНСФАРМА́ЦЫЯ (ад бія... + трансфармацыя),

1) у генетыцы — змена спадчынных уласцівасцяў бактэрыяльнай клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК; адзін са спосабаў абмену генет. матэрыялам у пракарыётаў (арганізмы з клеткамі без ядраў). Шырока выкарыстоўваецца для ўвядзення чужароднай ДНК і ў клеткі эўкарыётаў (арганізмы з ядзернымі клеткамі).

2) У фізіялогіі раслін — пераўтварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, якая ўлоўліваецца зялёнымі раслінамі, у інш. віды (хім., мех. і інш.), пры гэтым частка энергіі страчваецца ў выглядзе цяпла.

3) У біяхіміі — біяхім. пераўтварэнне ядаў, што праніклі ў арганізм, у менш таксічныя рэчывы (абясшкоджванне, ці дэтаксікацыя) або больш таксічныя злучэнні, чым зыходнае рэчыва.

4) Антрапагеннае змяненне згуртавання (звычайна раслін), якое вядзе да ўзнаўленчай сукцэсіі (змены біяцэнозаў), напр., у выніку вытоптвання наземнага расліннага покрыва, высякання лясоў і інш.

т. 3, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

таксо́бнасць

(ад гр. toksikon = яд)

здольнасць арганізмаў існаваць у водах, якія змяшчаюць таксічныя рэчывы мінеральнага або арганічнага паходжання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЗААСПЕРМІ́Я (а... + заа... + грэч. sperma семя),

адсутнасць у сперме сперматазоідаў пры наяўнасці іх папярэдніх формаў (клетак сперматагенезу, прадуктаў сакрэцыі прастаты і семявых пузыркоў); адна з прычын бясплоддзя ў мужчын. Азааспермія могуць выклікаць прыроджаныя (генет.) парушэнні, таксічныя ўздзеянні радыеактыўных і хім. рэчываў, хваробы палавых органаў.

т. 1, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

біятрансфарма́цыя

(ад бія + трансфармацыя)

1) змена спадчынных уласцівасцей бактэрыяльнай клеткі ў выніку пранікнення ў яе чужароднай ДНК;

2) пераўтварэнне энергіі сонечнай радыяцыі, якая ўлоўліваецца зялёнымі раслінамі, у іншыя віды;

3) біяхімічнае пераўтварэнне ядаў, што праніклі ў арганізм, у менш таксічныя рэчывы або больш таксічныя злучэнні, чым зыходнае рэчыва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АРБАРЫЦЫ́ДЫ [ад лац. arbor дрэва + ...цыд(ы)],

хімічныя рэчывы, якія знішчаюць дрэвавую расліннасць і хмызнякі. Арбарыцыдамі з’яўляюцца эфіры і солі паліхлорзмяшчальных фенаксівоцатнай і амінапікалінавай кіслот. Выкарыстоўваюць арбарыцыды для знішчэння дрэвавай расліннасці на пашах, сенажацях (апырскваюць парасткі, глебу, свежыя пні ці наносяць на кару дрэў), а таксама для хім. падсушвання дрэў на корані. Таксічныя для жывёл і чалавека рэчывы.

т. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІПУ́РАВАЯ КІСЛАТА́, бензаілгліцын,

C6H5CONH2CH2COOH, адзін з канчатковых прадуктаў абмену рэчываў у большасці пазваночных жывёл. Утвараецца ў печані і нырках з бензойнай к-ты і гліцыну пры ўдзеле каэнзіму A; выдаляецца з мачой (у норме ў чалавека за суткі выдаляецца 0,1—2 г гіпуравай кіслаты). Проба на сінтэз гіпуравай кіслаты выкарыстоўваецца ў клініцы для вызначэння здольнасці печані абясшкоджваць таксічныя рэчывы (Квіка—Пытэля проба).

т. 5, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)