такарнае рамяство

т. 15, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

така́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. така́рны така́рная така́рнае така́рныя
Р. така́рнага така́рнай
така́рнае
така́рнага така́рных
Д. така́рнаму така́рнай така́рнаму така́рным
В. така́рны (неадуш.)
така́рнага (адуш.)
така́рную така́рнае така́рныя (неадуш.)
така́рных (адуш.)
Т. така́рным така́рнай
така́рнаю
така́рным така́рнымі
М. така́рным така́рнай така́рным така́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аўтама́тна-така́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аўтама́тна-така́рны аўтама́тна-така́рная аўтама́тна-така́рнае аўтама́тна-така́рныя
Р. аўтама́тна-така́рнага аўтама́тна-така́рнай
аўтама́тна-така́рнае
аўтама́тна-така́рнага аўтама́тна-така́рных
Д. аўтама́тна-така́рнаму аўтама́тна-така́рнай аўтама́тна-така́рнаму аўтама́тна-така́рным
В. аўтама́тна-така́рны (неадуш.)
аўтама́тна-така́рнага (адуш.)
аўтама́тна-така́рную аўтама́тна-така́рнае аўтама́тна-така́рныя (неадуш.)
аўтама́тна-така́рных (адуш.)
Т. аўтама́тна-така́рным аўтама́тна-така́рнай
аўтама́тна-така́рнаю
аўтама́тна-така́рным аўтама́тна-така́рнымі
М. аўтама́тна-така́рным аўтама́тна-така́рнай аўтама́тна-така́рным аўтама́тна-така́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бясцэ́нтрава-така́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бясцэ́нтрава-така́рны бясцэ́нтрава-така́рная бясцэ́нтрава-така́рнае бясцэ́нтрава-така́рныя
Р. бясцэ́нтрава-така́рнага бясцэ́нтрава-така́рнай
бясцэ́нтрава-така́рнае
бясцэ́нтрава-така́рнага бясцэ́нтрава-така́рных
Д. бясцэ́нтрава-така́рнаму бясцэ́нтрава-така́рнай бясцэ́нтрава-така́рнаму бясцэ́нтрава-така́рным
В. бясцэ́нтрава-така́рны (неадуш.)
бясцэ́нтрава-така́рнага (адуш.)
бясцэ́нтрава-така́рную бясцэ́нтрава-така́рнае бясцэ́нтрава-така́рныя (неадуш.)
бясцэ́нтрава-така́рных (адуш.)
Т. бясцэ́нтрава-така́рным бясцэ́нтрава-така́рнай
бясцэ́нтрава-така́рнаю
бясцэ́нтрава-така́рным бясцэ́нтрава-така́рнымі
М. бясцэ́нтрава-така́рным бясцэ́нтрава-така́рнай бясцэ́нтрава-така́рным бясцэ́нтрава-така́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

карусе́льна-така́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карусе́льна-така́рны карусе́льна-така́рная карусе́льна-така́рнае карусе́льна-така́рныя
Р. карусе́льна-така́рнага карусе́льна-така́рнай
карусе́льна-така́рнае
карусе́льна-така́рнага карусе́льна-така́рных
Д. карусе́льна-така́рнаму карусе́льна-така́рнай карусе́льна-така́рнаму карусе́льна-така́рным
В. карусе́льна-така́рны (неадуш.)
карусе́льна-така́рнага (адуш.)
карусе́льна-така́рную карусе́льна-така́рнае карусе́льна-така́рныя (неадуш.)
карусе́льна-така́рных (адуш.)
Т. карусе́льна-така́рным карусе́льна-така́рнай
карусе́льна-така́рнаю
карусе́льна-така́рным карусе́льна-така́рнымі
М. карусе́льна-така́рным карусе́льна-така́рнай карусе́льна-така́рным карусе́льна-така́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА РАМЕ́СНЫХ ВУЧНЯЎ.

Існавала ў 1896—1918 у Мінску пры гар. кіраўніцтве. Утрымлівалася за кошт казны і платы за навучанне. Мела 3 аддзяленні: слясарна-кавальскае, сталярна-такарнае і ліцейнае. Апрача слясарнага, сталярнага, чыгуналіцейнага майстэрства вывучаліся рус. і лац. мовы, законавучэнне правасл. і каталіцкага веравызнання, матэматыка, геаграфія, гісторыя, чыстапісанне, спевы, геаметрыя, фізіка, чарчэнне, маляванне. У 1915 вучылася 108 юнакоў. Восенню 1915 эвакуіравана ў Тулу.

т. 10, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНЫЯ МАСТА́ЦКІЯ ПРО́МЫСЛЫ,

адна з форм народнай творчасці, звязаная з вырабам прадметаў дэкар.-прыкладнога характару на продаж; галіна народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; арганічная частка матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Вытокі Н.м.п. у хатніх промыслах, якія з цягам часу ператварыліся ў дробную таварную вытв-сць (гл. Рамёствы). Існавалі звычайна як невял. саматужныя майстэрні з выкарыстаннем ручной працы, у выглядзе хатняй вытв-сці (працавала адна сям’я), радзей як арцелі майстроў, што пераходзілі з вёскі ў вёску. У формах, расфарбоўцы, арнаментацыі вырабаў Н.м.п. яскрава выяўляюцца эстэт. густы народа, яго шматвяковыя культ. традыцыі. Залежнасць ад патрабаванняў рынку вымушала майстроў прытрымлівацца мясц. традыцый, аператыўна адгукацца на патрабаванні і густы спажыўцоў (чужое, безгустоўнае не прыжывалася).

Вядомы ўсім народам свету У некат. краінах развіццё капіталіст. адносін, пашырэнне прамысл. вырабаў прывяло Н.м.п. да заняпаду або поўнага выраджэння (ЗША, краіны Зах. Еўропы). У некат. краінах, дзе капіталіст. таварна-грашовыя адносіны не набылі развітога характару (пераважна Азія і Афрыка), шырока бытуюць і ў наш час. У канцы 19 — пач. 20 ст. пачалося іх адраджэнне як важнай часткі нац. культуры. Шырока вядомы сярэднеазіяцкае дыванаткацтва, апрацоўка каштоўных і каляровых металаў у народаў Каўказа, бурштыну і скуры ў Прыбалтыцы, косці і футра ў народаў Д. Усходу, у Расіі філігрань, фініфць. выраб карункаў, кераміка (гл. Гжэльская кераміка, Дымкаўская цацка), размалёўка па дрэве і метале (гл. Жостаўская размалёўка, Хахламская размалёўка), лакавая мініяцюра (гл. Лакі мастацкія, Мсцёрская мініяцюра, Палехская мініяцюра, Фядоскінская мініяцюра, Холуйская мініяцюра) і інш.

На Беларусі асн. відамі Н.м.п. здаўна былі ганчарства, розныя віды мастацкага пляцення (пераважна з лазы), такарнае рамяство, набіванка, пернікарства, выраб мэблі, часткова — ткацтва, вышыўка. Найб. пашырыліся Н.м.п. ў канцы 19—1-й пал. 20 ст., хоць насычэнне рынку адносна таннымі прамысл. вырабамі прывяло некат. іх віды да заняпаду (набіванка, пернікарства). У сувязі са зменамі ў канструкцыі, паляпшэннем знешняга і ўнутр. выгляду нар. жылля пашырыліся віды Н.м.п., звязаныя з дэкар. аздабленнем інтэр’ера: размалёўка па дрэве, шкле, палатне (гл. Агоўская размалёўка, Агоўскія куфры, Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры, Нарачанска-Дзісенскія дываны), саломка мастацкая. З мэтаю падтрымкі Н.м.п. у асяродках іх традыц. развіцця земствы арганізоўвалі школы і майстэрні: ткацкія — у Севасцянавічах (Магілёўшчына) і Лепелі, лозапляцення — у Магілёве і Гомелі і інш. Было арганізавана Таварыства дапамогі хатняму рамяству, якое дапамагала нар. майстрам у паляпшэнні якасці вырабаў, узбагачэнні форм і дэкору, арганізацыі збыту прадукцыі. У 1920—30-я г. майстры-саматужнікі аб’ядноўваліся ў арцелі (ганчарныя, ткацка-вышывальныя і інш.). У 1938 створаны Бел. маст.-прамысл. саюз, які аб’яднаў іх у адзіную сістэму. У час Вял. Айч. вайны і пасляваен. перыяд адбудовы вёскі ў сувязі з недахопам прамысл. утылітарна-дэкар. вырабаў аднавіліся традыц. Н.м.п., пераважна ганчарства, ткацтва, пляценне з саломы і лазы, аплікацыя саломай па дрэве і палатне, размалёўка. Многія асяродкі традыц. Н.м.п. паслужылі асновай для стварэння вытв. аб’яднанняў і ф-к маст. вырабаў з апорнымі пунктамі па рабоце з майстрамі-надомнікамі ў навакольных вёсках. У 1965 яны былі далучаны да Упраўлення маст. прам-сці Мін-ва мясц. прам-сці Беларусі. У 1988 упраўленне рэарганізавана ў Бел. вытв.-гандл. аб’яднанне «Белмастпромыслы», у 1991 — у асацыяцыю «Бел. нар. маст. промыслы», з 1993 — у Бел. дзярж. канцэрн маст. промыслаў. У канцы 1980-х г. уздым цікавасці да нац. бел. культуры і прыняцце закона аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці (1987) адрадзілі традыц. Н.м.п. і пашырылі новыя формы іх арганізацыі (кааператывы, дамы рамёстваў і інш.). У 1999 прыняты закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь».

Літ.:

Народные художественные промыслы СССР. М., 1983;

Сахута Е.М., Говор В.А. Художественные ремесла и промыслы Белоруссии. Мн., 1988;

Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі нар. мастацтва і промыслаў Беларусі. Мн., 1998.

Я.​М.​Сахута.

Да арт. Народныя мастацкія промыслы. Ганчар І.​Генбіцкі з в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобл.
Да арт. Народныя мастацкія промыслы. Майстрыха аплікацыі саломкай на тканіне К.​Русаковіч з в. Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобл.
Да арт. Народныя мастацкія промыслы. Майстар мастацкай размалёўкі Дз.​Цубер з г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна Брэсцкай вобл.

т. 11, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)