та́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. та́завы та́завая та́завае та́завыя
Р. та́завага та́завай
та́завае
та́завага та́завых
Д. та́заваму та́завай та́заваму та́завым
В. та́завы (неадуш.)
та́завага (адуш.)
та́завую та́завае та́завыя (неадуш.)
та́завых (адуш.)
Т. та́завым та́завай
та́заваю
та́завым та́завымі
М. та́завым та́завай та́завым та́завых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́завы I та́зовый; см. таз I

та́завы II анат. та́зовый; см. таз II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́завы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таза ​1. Тазавы цэх.

та́завы 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таза ​2. Тазавыя косці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таз², -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

Частка шкілета чалавека і жывёлін — касцявы пояс, які апіраецца на ніжнія (у жывёлін — на заднія) канечнасці і з’яўляецца апорай для пазваночніка.

|| прым. та́завы, -ая, -ае.

Тазавыя косці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́зовыйI та́завы; см. тазI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

та́зовыйII та́завы; см. тазII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pelvic

[ˈpelvɪk]

adj.

та́завы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЫНАЗА́ЎРЫ (Dinosauria),

самая шматлікая група вымерлых паўзуноў падкл. архазаўраў. 2 атр.: Д. яшчаратазавыя (Saurischia) і Д. птушкатазавыя (Omithischia). Больш за 600 відаў. Паходзілі ад трыясавых архазаўраў — тэкадонтаў, вядомы з трыясу да мелу на ўсіх мацерыках (акрамя Антарктыды). Росквіт у юрскім перыядзе. Паявіліся на Зямлі каля 225 млн., вымерлі каля 65 млн. гадоў назад.

Даўж. цела ад 20—60 см (кампсагнаты) да 30 м, маса ад 3 кт да 136 т (ультразаўр). Галава адносна малая, поласць чэрапа зусім маленькая. Тазавы пояс у Д. яшчаратазавых 3-прамянёвы, у птушкатазавых 4-прамянёвы. Першыя з Д. яшчаратазавых (тэраподы) хадзілі на 2 нагах, пярэднімі канечнасцямі захоплівалі здабычу. Д. яшчаратазавыя — драпежнікі, ад іх паходзілі расліннаедныя (заўраподы); буйныя, хадзілі на 4 нагах (апатазаўры, брахіязаўры, дыпладокі). Д. птушкатазавыя спачатку ўстойліва трымаліся і хадзілі на 2 нагах (арнітаподы), потым на 4. Некат. з іх мелі шыпы і пласціны на спіне і хвасце (стэгазаўры) ці панцыр і рогі на галаве (цэратапсы), цела было ўкрыта панцырам (анкілазаўры). Адкладвалі яйцы. Кіроўныя выкапнёвыя (з дапамогай іх рэшткаў вызначаюць геал. ўзрост кантынентальных адкладаў).

П.Ф.Каліноўскі.

Дыназаўры. Яшчаратазавыя: 1 — тыраназаўр; 2 — брахіязаўр; 3 — платэазаўр. Птушкатазавыя: 4 — кентруразаўр; 5 — трыцэратопс; 6 — качканосы.

т. 6, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)