Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Сі́тцавы ‘паркалёвы’ (Бяльк.), сі́тцы ‘паркалі’ (Касп.), сі́цец ‘паркаль’ (Бяльк., Ян., Сцяшк.). Запазычанне з рус.си́тец, си́тцевый, якое з нідэр.sits ‘тс’; апошняе ўзыходзіць да хіндзі chît, chîn або бенгалі chits, ст.-інд.citrás ‘стракаты’ (Фасмер, 3, 628; Праабражэнскі, 2, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сітцо́ ‘сузор’е Плеяды’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк.; паст., лях., шальч., узд., Сл. ПЗБ), сі́тцы ‘тс’ (Касп.), сітцо́ ‘сузор’е Дзевы’ (Жд. 3), сі́тко ‘тс’ (Сержп. Грам.), сі́цечка ‘тс’ (гродз., Нар. лекс.) ‘тс’, сі́тка, сі́тко́, сі́точка, сі́тца ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (смарг., паст., віл., шчуч., гродз., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да сіта (гл.); сузор’і названыя па скапленні невялікіх зорак, параўн. “…гусценька-гусценька звёзды садзяць” (Сл. ПЗБ). Паводле Машынскага (Atlas, 1, 3), назвы з такой матывацыяй вядомыя ў Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі і інш. краінах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДО́КШЫЦКІ РАЁН,
на ПдЗ Віцебскай вобл. Утвораны 15.1.1940. Пл. 2,2 тыс.км². Нас. 36,1 тыс.чал. (1997), гарадскога 29,6%. Сярэдняя шчыльн. 16 чал. на 1 км². Цэнтр раёна — г.Докшыцы, г.п.Бягомль, 277 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на 10 сельсаветаў: Бярозкаўскі, Бярэзінскі, Ваўкалацкі, Докшыцкі, Крулеўшчынскі, Крыпульскі, Параф’янаўскі, Парплішчанскі, Сітцаўскі, Тумілавіцкі.
Большая ч. раёна ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і Нарачана-Вілейскай нізіны, на Пн адгор’і Свянцянскіх град, на ПдМінскае ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная. Пераважаюць выш. 160—200 м, найвыш. пункт 264,4 м (каля в. Лусцічы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя т-растудз. -7,2 °C, ліп. 17,2 °C. Ападкаў 623 мм за год. Вегетацыйны перыяд 183 сут. Рэкі Бярэзіна з Поняй (бас. Дняпра), Вілія і Сэрвач (бас. Нёмана). Найб. азёры Сэрвач, Плаўна, Вольшыца, Медзазол, Межужол, Манец. Пашыраны дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лясамі 44% тэр. раёна, пераважаюць хваёвыя і бярозавыя лясы. На тэр. раёна Бярэзінскі біясферны запаведнік, гідралагічныя заказнікі рэсп. значэння: Верхневілейскі, Галубіцкая пушча, Сэрвач. Помнік прыроды — дуб (узрост больш за 450 гадоў) у парку в.Сітцы.
Агульная плошча с.-г. угоддзяў 82,7 тыс.га, з іх асушаных 24,7 тыс.га. На 1.1.1997 у раёне 14 калгасаў, 7 саўгасаў, 55 фермерскіх гаспадарак. Асн. галіны сельскай гаспадаркі — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, паліўнай (торфабрыкет), харч. (кансервы, кандытарскія вырабы, вытв-сць він і спірту і інш.), лёгкай прам-сці. Па тэр. раёна праходзяць чыгункі Полацк—Маладзечна, Крулеўшчына—Глыбокае, аўтадарогі Глыбокае—Докшыцы—Бягомль, Лепель—Бягомль—Плешчаніцы, Ушачы—Докшыцы—Вілейка. У раёне 16 сярэдніх, 12 базавых, 7 пач. школ, 1 вочна-завочная школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спарт., 2 муз. і дзіцячая школа мастацтваў, 19 дашкольных устаноў, 38 клубаў, 43 б-кі, 8 бальніц, 2 амбулаторыі, 23 фельч.-ак. пункты, санаторый «Лясное» і санаторый-прафілакторый «Баравое». Помнікі архітэктуры: касцёл Іаана Хрысціцеля (канец 19 ст.) у в. Ваўкалаты, царква (18 ст.) у в. Камайск; касцёл Іаана Хрысціцеля (1908) у в. Параф’янава; Спаска-Праабражэнская царква (1627) у в. Порплішча; брама (пач. 18 ст.) і Георгіеўская царква (1913) у в.Сітцы; Юр’еўская царква (1870) у в. Тумілавічы. Выдаецца газ. «Родныя вытокі».