сістэ́мна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сістэ́мна сістэ́мней -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сістэ́мна-структу́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сістэ́мна-структу́рны сістэ́мна-структу́рная сістэ́мна-структу́рнае сістэ́мна-структу́рныя
Р. сістэ́мна-структу́рнага сістэ́мна-структу́рнай
сістэ́мна-структу́рнае
сістэ́мна-структу́рнага сістэ́мна-структу́рных
Д. сістэ́мна-структу́рнаму сістэ́мна-структу́рнай сістэ́мна-структу́рнаму сістэ́мна-структу́рным
В. сістэ́мна-структу́рны (неадуш.)
сістэ́мна-структу́рнага (адуш.)
сістэ́мна-структу́рную сістэ́мна-структу́рнае сістэ́мна-структу́рныя (неадуш.)
сістэ́мна-структу́рных (адуш.)
Т. сістэ́мна-структу́рным сістэ́мна-структу́рнай
сістэ́мна-структу́рнаю
сістэ́мна-структу́рным сістэ́мна-структу́рнымі
М. сістэ́мна-структу́рным сістэ́мна-структу́рнай сістэ́мна-структу́рным сістэ́мна-структу́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сістэ́мна-тыпалагі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сістэ́мна-тыпалагі́чны сістэ́мна-тыпалагі́чная сістэ́мна-тыпалагі́чнае сістэ́мна-тыпалагі́чныя
Р. сістэ́мна-тыпалагі́чнага сістэ́мна-тыпалагі́чнай
сістэ́мна-тыпалагі́чнае
сістэ́мна-тыпалагі́чнага сістэ́мна-тыпалагі́чных
Д. сістэ́мна-тыпалагі́чнаму сістэ́мна-тыпалагі́чнай сістэ́мна-тыпалагі́чнаму сістэ́мна-тыпалагі́чным
В. сістэ́мна-тыпалагі́чны (неадуш.)
сістэ́мна-тыпалагі́чнага (адуш.)
сістэ́мна-тыпалагі́чную сістэ́мна-тыпалагі́чнае сістэ́мна-тыпалагі́чныя (неадуш.)
сістэ́мна-тыпалагі́чных (адуш.)
Т. сістэ́мна-тыпалагі́чным сістэ́мна-тыпалагі́чнай
сістэ́мна-тыпалагі́чнаю
сістэ́мна-тыпалагі́чным сістэ́мна-тыпалагі́чнымі
М. сістэ́мна-тыпалагі́чным сістэ́мна-тыпалагі́чнай сістэ́мна-тыпалагі́чным сістэ́мна-тыпалагі́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сістэ́мна-функцыяна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сістэ́мна-функцыяна́льны сістэ́мна-функцыяна́льная сістэ́мна-функцыяна́льнае сістэ́мна-функцыяна́льныя
Р. сістэ́мна-функцыяна́льнага сістэ́мна-функцыяна́льнай
сістэ́мна-функцыяна́льнае
сістэ́мна-функцыяна́льнага сістэ́мна-функцыяна́льных
Д. сістэ́мна-функцыяна́льнаму сістэ́мна-функцыяна́льнай сістэ́мна-функцыяна́льнаму сістэ́мна-функцыяна́льным
В. сістэ́мна-функцыяна́льны (неадуш.)
сістэ́мна-функцыяна́льнага (адуш.)
сістэ́мна-функцыяна́льную сістэ́мна-функцыяна́льнае сістэ́мна-функцыяна́льныя (неадуш.)
сістэ́мна-функцыяна́льных (адуш.)
Т. сістэ́мна-функцыяна́льным сістэ́мна-функцыяна́льнай
сістэ́мна-функцыяна́льнаю
сістэ́мна-функцыяна́льным сістэ́мна-функцыяна́льнымі
М. сістэ́мна-функцыяна́льным сістэ́мна-функцыяна́льнай сістэ́мна-функцыяна́льным сістэ́мна-функцыяна́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГЕАГРА́ФІЯ ПАСЕ́ЛІШЧАЎ,

геаграфія населеных пунктаў, раздзел геаграфіі насельніцтва, які вывучае рассяленне насельніцтва па першасных адзінках (населеных пунктах) і па асобных тэр. сукупнасцях паселішчаў. Вывучае тыпалогію паселішчаў, геагр. асаблівасці іх развіцця, групавыя формы рассялення, разглядае сістэмна-структурныя сукупнасці паселішчаў асобных краін і раёнаў. У складзе геаграфіі паселішчаў вылучаюць геаграфію гарадоў і геаграфію сельскіх населеных пунктаў.

т. 5, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАРМО́НІЯ ў музыцы, 1) сістэмна арганізаваныя сродкі муз. выразнасці, якія грунтуюцца на заканамерным аб’яднанні тонаў у сугуччы і заканамернай сувязі сугуччаў. Пад сугуччам у сучаснай тэорыі музыкі разумеюць лагічна дыферэнцыраваныя гукавыя спалучэнні, якія маюць у муз. кантэксце пэўную маст. выразнасць. У паслядоўнасці сугуччаў і іх суадносінах выяўляецца значэнне кожнага з іх у ладзе (ладавая функцыя), абумоўленае заканамернасцямі пэўнай ладава-гарманічнай сістэмы. Кожнае сугучча ў залежнасці ад яго інтэрвальнага (гл. Інтэрвал) складу, падваення тонаў, іх размяшчэння, рэгістра, дынамікі і інш. мае спецыфічны характар гучання — фанізм. Асн. тып сугучча — акорд. У падзеле акордаў на кансанансы і дысанансы, устойлівыя і няўстойлівыя адлюстраваны 2 бакі адной з’явы — акустычны і ладавы. Паміж кансанантнасцю і ўстойлівасцю, дысанантнасцю і няўстойлівасцю ў класічнай гармоніі існуе прынцыповая сувязь, якая абумоўлівае існаванне лада і функцыянальнасць акордаў. Гармонія ахоплівае таксама суадносіны танальнасцей і ладоў. Рух галасоў (голасавядзенне) падпарадкаваны пэўным правілам, выпрацаваным у шматгалосай музыцы гамафоннага і поліфанічнага складу. Функцыянальна і каларыстычна асэнсаваная паслядоўнасць акордаў, танальнасцей, ладоў, рытм іх змены (адхіленні, мадуляцыі, кадэнцыі, секвенцыі, гарманічнае вар’іраванне і інш.) — адна з неабходных умоў формаўтварэння ў музыцы (гл. Форма музычная). Вобразна-маст. значэнне гармоніі раскрываецца ва ўзаемадзеянні з мелодыяй, метрарытмам і інш. кампанентамі муз. мовы, з якімі гармонія ўтварае пэўны муз. стыль (эпохі, кірунку, кампазітара, асобнага твора і інш.). На гармонію ўплывае таксама інтанацыйны склад пэўнай нац. музыкі, вызначаючы яе нац. характэрнасць. Сутнасць і ўспрыняцце гармоніі эвалюцыяніруе ў працэсе творчай практыкі.

2) Навуковая і навуч. дысцыпліна, якая вывучае гісторыю вучэнняў пра гармонію, класічныя і сучасныя яе сістэмы, прадугледжвае практычнае авалоданне тэхнікай гарманізацыі і інш. сродкамі выразнасці, уласцівымі гармоніі.

Літ.:

Шевалье Л. История учений о гармонии: Пер. с фр. М., 1931;

Тюлин Ю.Н. Учение о гармонии. 3 изд. М., 1966;

Скребков С.С. Гармония в современной музыке: Очерки. М., 1965;

Холопов Ю.Н. Очерки современной гармонии: Исслед. М., 1974;

Яго ж. Гармония: Теорет. курс. М., 1988;

Гуляницкая Н.С. Введение в современную гармонию. М., 1984.

Т.А.Дубкова.

т. 5, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)