СІНІ́ЙСКІ КО́МПЛЕКС, сіній (ад позналац. Sina Кітай),
комплекс горных парод верхняга дакембрыю, адпавядае большай ч. рыфею. Вылучаны ням. геолагам Ф.Рыхтгофенам у 1882 на тэр. Кітая. Складзены ўнізе з кварцытаў, сланцаў і андэзітавых лаваў, уверсе пераважна з вапнякоў і даламітаў са страматалітамі. Магутнасць 8 тыс. м. У бас. р. Янцзы С.к. уключае характэрную пачку ледавіковых кангламератаў — тылітаў. З адкладамі С.к. звязаны радовішчы жалезных і марганцавых руд.
т. 14, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)