сінхраніза́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сінхраніза́цыя
Р. сінхраніза́цыі
Д. сінхраніза́цыі
В. сінхраніза́цыю
Т. сінхраніза́цыяй
сінхраніза́цыяю
М. сінхраніза́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сінхраніза́цыя ж., спец. синхрониза́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сінхраніза́цыя, ‑і, ж.

Прывядзенне да сінхранізму дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў, якія перыядычна змяняюцца. Сінхранізацыя гуку і адлюстравання ў гукавым кіно.

[Ад грэч. synchronos — адначасовы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сінхранізацыя 9/527—528

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СІНХРАНІЗА́ЦЫЯ (ад грэч. synchronos адначасовы),

прывядзенне некалькіх працэсаў да строгай узгодненасці іх працякання ў часе, у выпадку перыядычных працэсаў — забеспячэнне роўнасці (кратнасці) іх перыядаў ці супадзення фаз. Выконваецца сінхранізатарамі. Шырока выкарыстоўваецца ў энергетыцы, тэлебачанні, шматканальнай радыёсувязі, радыёлакацыі, сістэмах дакладнага вымярэння часу, выліч. тэхніцы і інш. Гл. таксама Сінхрагенератар, Сінхранізацыя ваганняў.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сінхраніза́цыя ж. Synchronisatión [-kro-] f -, -en; Synchronisíerung [-kro-] f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сінхраніза́цыя

(ад гр. synchronizo = існую адначасова)

1) прывядзенне да сінхранізму дзвюх або некалькіх з’яў ці працэсаў, якія перыядычна змяняюцца;

2) наяўнасць на электраэнцэфалаграме аднолькавых па частаце біяэлектрычных патэнцыялаў (параўн. дэсінхранізацыя).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінхранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Прывесці (прыводзіць) да сінхранізму.

С. работу механізмаў.

|| наз. сінхраніза́цыя, -і, ж.; прым. сінхранізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

СІНХРАНІЗА́ЦЫЯ ВАГА́ННЯЎ,

устанаўленне і падтрыманне рэжыму ваганняў дзвюх ці больш вагальных сістэм, пры якім іх частоты роўныя ці кратныя адна адной. Напр., С.в. адбываецца ў звязанай сістэме з 2 аўтавагальных сістэм з блізкімі частотамі — абедзве сістэмы вагаюцца з аднолькавай частатой.

Аўтагенератары, генератары пераменнага току, сінхронныя рухавікі і інш. нелінейныя сістэмы ў выніку С.в. уваходзяць у сінхронны рэжым і ўстойліва працуюць у межах вызначанай паласы частот, некалькі эл. генератараў могуць працаваць на агульную эл. сетку, некалькі радыёперадатчыкаў — на агульную антэну і інш. На С.в. заснавана работа памнажальнікаў і дзялільнікаў частаты і інш. С.в. выкарыстоўваецца і ў медыцыне, напр., пры парушэннях рытму работы сэрца хворым ужыўляюць электронны сінхранізатар сардэчнага рытму — кардыястымулятар.

т. 14, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

synchronization [ˌsɪŋkrənaɪˈzeɪʃn] n. сінхраніза́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)