Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сіне́чаж., разг. синева́, синь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сіне́ча, ‑ы, ж.
Сіні колер чаго‑н. [Сцяпан] ласкава ўсміхаўся.. [дзецям], падміргваў, і густая сінеча яго журботных вачэй паступова пакарыла іх.Ракітны.Тым дзіўна, хто прыйдзе аднекуль: Лён сіні ў палях да пляча, Сінеча ў азёрах і рэках, І вечна — ў дзявочых вачах.Калачынскі.// Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора, неба, паветра). Мая зорка яшчэ недзе іскрыцца ў бяздоннай сінечы.Бажко.// Сіні туман, смуга. Поле зацягнулася мутнаю сінечаю.Грахоўскі.Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя, ружова-сінія далі іх, .. дзе маўклівая далечыня, атуліўшыся танюсенькаю наміткаю сінечы, думае нейкую адвечную сваю думку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіне́чажпаэт Blau n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сіне́ц, ‑нца, м.
1. Рыба сямейства карпавых.
2.Абл.Сінеча (пра неба). Далёка ў сінец гарызонта забягалі шырокія папрыбіраныя палі.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схлы́нуць, ‑не; зак.
1. Сцячы з сілаю; хлынуўшы, збегчы (пра ваду). Снег .. неяк увачавідкі растаў і схлынуў патокамі ў рэчкі і вадаёмы.Сабаленка.Андрыян Цітавіч думаў аб тым, як неўзабаве канал будзе закончаны і па ім схлынуць спрадвечныя гнілыя воды балота.Марціновіч.//перан. Адначасова пайсці аднекуль (пра вялікую масу людзей). Аляксандр пачапіў мяшэчак на адно плячо, перакінуў вінтоўку і, калі схлынуў натоўп, падаўся к выхаду.Грахоўскі.Як схлынуць турысты, прыеду я ў вёску Хатынь У надвечар чысты — пад неба гарачую стынь.Гаўрусёў.//перан. Хутка, адразу знікнуць, аслабнуць (пра стан, пачуццё). Калі першая ўзрушанасць схлынула, хлопцы сталі распытваць Міколу.Навуменка.
2. Хутка прайсці. Перад дажджом крымская прырода страціла фарбы .. Але схлынуў лівень, выбліснула сонца, і вочы зноў захапляе бясконцая, невымерная, невымоўная сінеча.Лужанін.//перан. Мінуцца, скончыцца. Назаўтра, як толькі схлынула навала тэлефонных званкоў, Васіль Пятровіч сам пайшоў у сектар адводу зямель.Карпаў.Крыху пацішэла, першая хваля гаворкі схлынула, узбуджэнне паступова спала.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)