Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сінайкі́я
(гр. synoikia = сумеснае жыццё)
сумеснае пражыванне двух арганізмаў розных відаў, карыснае для аднаго і нейтральнае для другога.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КВАТАРА́НЦТВА,
сумеснае жыццё жывёл розных відаў, заснаванае на прасторавых сувязях. Вылучаюць 3 катэгорыі К.: сінайкія, калі кватарант пасяляецца ў жыллі гаспадара (напр., у норах грызуноў і інш. рыючых жывёл, у гнёздах птушак, мурашніках і вуллях пчол); эпіайкія, калі кватаранты пасяляюцца на целе гаспадара (напр., некаторыя вусаногія, якія кормяцца планктонам, прымацоўваюцца да акул і кітоў і выкарыстоўваюць іх як сродак перамяшчэння); энтайкія, калі арганізм жыве ўнутры цела гаспадара пры адсутнасці кармавых зносін з ім (напр., дробныя рыбкі фіерастары, якія жывуць у клаацы галатурый і перыядычна выходзяць адтуль, каб карміцца рачкамі; нематоды, якія пасяляюцца ў кішэчніку коней і кормяцца інфузорыямі, якія там жывуць). Гл. таксама Каменсалізм.
т. 8, с. 213
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)