ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРКЕ́СТР СІМФАНІ́ЧНАЙ І ЭСТРА́ДНАЙ МУ́ЗЫКІ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ Створаны ў 1987. Маст. кіраўнік і гал. дырыжор М.Фінберг. У складзе аркестра «Бігбэнд»
ансамбль салістаў (кіраўнік Б.Нічкоў). ансамбль І.Сацэвіча. Аранжыроўшчыкі аркестра А.Шпянёў. У.Ткачэнка; сярод артыстаў В.Шчарыца (труба), вакалісты М.Скорыкаў, Я.Навуменка. У рэпертуары эстр. песні, творы сімф., джазавай і эстр. музыкі сучасных, у т.л. бел., кампазітараў: У.Алоўнікава, А.Багатырова, У.Будніка, Г.Вагнера, Я.Глебава, Г.Гарэлавай, А.Елісеенкава, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, В.Іванова, У.Кур’яна, І.Лучанка, І.Паліводы, У.Прохарава, В.Раінчыка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, Р.Суруса, Шпянёва, Г.Гараняна, А.Мажукова, А.Пахмутавай, А.Пятрова, Ю.Саульскага, Г.Свірыдава, М.Фрадкіна, Дз.Шастаковіча, Р.Шчадрына і інш На базе аркестра праведзены фестывалі польскай песні (1988—1991), «Славянскі кірмаш» (1992—97) у Віцебску, бел. песні і паэзіі ў г. Маладзечна (1993—96), джазавай музыкі ў Мінску (1994—97), «Музы Нясвіжа» (1996, 1997), 3 фестывалі «Ступень да Парнаса» (Масква), аўтарскія вечары песні на словы паэтаў Я.Купалы, М.Багдановіча, А.Куляшова, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, Л.Дранько-Майсюка, У.Карызны, У.Някляева і інш.
Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ро́нда, нескл., н.
Форма інструментальнай музыкі (сольнай ці сімфанічнай) са шматразовым паўтарэннем галоўнай тэмы ў чаргаванні з адной або некалькімі пабочнымі.
[Іт. rondo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фанатэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.
Сістэматызаваны збор фанаграм. Фанатэка пласцінак Шаляпіна. □ У бібліятэцы ствараецца фанатэка, у якой ужо цяпер налічваецца звыш 800 запісаў опернай, сімфанічнай і інш. музыкі.«ЛіМ».
[Ад грэч. phōnē — гук і thēkē — сховішча.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАКА́ЛЬНА-СІМФАНІ́ЧНАЯ ПАЭ́МА, буйны музычны твор (часцей адначасткавы), звязаны з літаратурным тэкстам. Прызначаны пераважна для спевакоў-салістаў (часам чытальніка), хору і сімф. аркестра. Узаемадзеянне музыкі са словам абумоўлівае яе праграмнасць (гл.Праграмная музыка), характэрную тэндэнцыю да ўзаемадзеяння розных формаў і жанраў. Ад кантаты і араторыі адрозніваюцца большай цэласнасцю (значнай роляй скразнога сімф. развіцця, выкарыстаннем прынцыпаў монатэматызму і інш.). У некаторых з іх выкарыстоўваюцца прынцыпы тэатралізацыі, элементы сцэн. дзеяння. Вытокі вакальна-сімфанічнай паэмы ў прынцыпах паэмнага сімфанізму Ф.Ліста (гл.Сімфанічная паэма). У рус. музыцы 19—20 ст. вядомыя вак.-сімф. паэмы «Званы» С.Рахманінава, «Паэма памяці С.Ясеніна» Г.Свірыдава і інш. Пачатак бел. вакальна-сімфанічнай паэмы паклалі М.Аладаў («Над ракой Арэсай», 1933), Багатыроў («Паэма-казка пра Мядзведзіху», 1937). Да гэтага жанру ў бел. музыцы належаць «Буравеснік» Я.Цікоцкага (1944), «Попел» С.Картэса (1966), «Два твары зямлі» Дз.Смольскага (1969), «Вечна жывыя» (1959) і «Героям Брэста» (1975) Г.Вагнера, «Янка Купала» В.Помазава (1983). Сярод вакальна-сімфанічных паэм 1980—90-х г. — «Радуйся, Францыск Скарына» Э.Наско, «Зямля» Э.Казачкова, «Памяці маці» У.Кур’яна, «Настальгія» Г.Ермачэнкава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ДАВА Радаслава Мікалаеўна
(н. 11.2.1945, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1980). Дачка М.І.Аладава. Скончыла Бел. кансерваторыю (1968). З 1971 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Навук. працы пераважна па пытаннях нац.муз. стылю.
Тв.:
Аб поліфанізацыі фактуры ў беларускай сімфанічнай музыцы другой палавіны 50-х—60-х гадоў // Бел. музыка. Мн., 1975. Вып. 1;
Белорусское симфоническое творчество // Межнациональные связи в советской музыкальной культуре. Л., 1987;
«Фольклорный» камерно-вокальный цикл в белорусской музыке 70-х гг. // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1988. Вып. 7;
Опера С.Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай //Там жа. 1994. Вып. 13.