сімулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што.

Прытвараючыся, стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне пра наяўнасць чаго-н.

С. хваробу.

|| наз. сімулява́нне, -я, н. і сімуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сімулява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сімулю́ю сімулю́ем
2-я ас. сімулю́еш сімулю́еце
3-я ас. сімулю́е сімулю́юць
Прошлы час
м. сімулява́ў сімулява́лі
ж. сімулява́ла
н. сімулява́ла
Загадны лад
2-я ас. сімулю́й сімулю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сімулю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сімулява́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сімулю́ю сімулю́ем
2-я ас. сімулю́еш сімулю́еце
3-я ас. сімулю́е сімулю́юць
Прошлы час
м. сімулява́ў сімулява́лі
ж. сімулява́ла
н. сімулява́ла
Загадны лад
2-я ас. сімулю́й сімулю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час сімулява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сімулява́ць сов. и несов. симули́ровать;

с. хваро́бу — симули́ровать боле́знь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што і без дап.

1. Прытварыцца (прытварацца) хворым. Расказаў сам Сербаноўскі: — Вам, гэта павінна быць цікава, Кірыла Васільевіч. Знішчыўшы дакументы на Дымара, .. [здраднік] сімуляваў прыступ эпілепсіі. Упаў на вуліцы ўвечары. Шамякін.

2. Стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне аб чым‑н. Андрэй пайшоў з райкома з нейкім цяжкім асадкам у душы: .. падтрымаў сімулянта, чалавека, які хаваў хлеб ад дзяржавы і сімуляваў голад. Лобан.

[Ад лац. simulare.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімулява́ць simulíeren vt; vórgeben* vt, vórtäuschen vt; sich verstéllen (прыкінуцца);

сімулява́ць хваро́бу éine Kránkheit simulíeren [vórtäuschen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сімулява́ць

(лац. simulare)

наўмысна ствараць ілжывае ўяўленне аб наяўнасці чаго-н. (напр. с. хваробу).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

симули́ровать сов. и несов. сімулява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сімулява́цца, ‑люецца; незак.

Зал. да сімуляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сімулява́цца несов., страд. симули́роваться; см. сімулява́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)