Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сімпто́м, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Характэрнае праяўленне якой-н. хваробы.
Сімптомы грыпу.
2. Знешняя прыкмета, знешняе праяўленне чаго-н.
Сімптомы крызісу.
|| прым.сімптаматы́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сімпто́м, -му м., в разн. знач. симпто́м;
с. захво́рвання — симпто́м заболева́ния;
~мы кры́зісу — симпто́мы кри́зиса
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сімптом 9/519
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сімпто́м, ‑у, м.
1. Характэрнае праяўленне або знешняя прыкмета якой‑н. хваробы. Сімптомы захворвання.
2.Кніжн. Знешняя прыкмета чаго‑н. Сімптомы гаспадарчага крызісу. □ [Касманаўты:] «Чаму ўзарваліся рухавікі? Першыя сімптомы непаладак у іх з’явіліся, калі мы ледзь увайшлі ў магнітнае поле планеты».Шыцік.
[Ад грэч. symptōma — супадзенне, прыкмета.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СІМПТО́М (ад грэч. symptōma супадзенне, прыкмета),
характэрнае праяўленне або прыкмета хваробы. Бываюць С. суб’ектыўныя, пра якія хворы паведамляе ўрачу (напр., боль, слабасць), і аб’ектыўныя (вызначаюцца ўрачом у час абследавання); агульныя, характэрныя для многіх хвароб (напр., павышэнне т-ры) і патагнаманічныя, характэрныя толькі для пэўнага захворвання (напр., болі ў вобласці паясніцы пры хваробе нырак).