Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў 9/514

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аршанскі камбінат сілікатных вырабаў 6/73; 9/514; 12/685

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мінскі камбінат сілікатных вырабаў 2/449; 3/489; 9/514; 12/309

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.

Пабудаваны ў 1968 у Магілёве. У 1968—69 уведзены ў дзеянне цэхі цэглы і газасілікатных вырабаў. З 1994 калектыўнае прадпрыемства «Камбінат сілікатных вырабаў». Асн. прадукцыя (1999): з ячэістага бетону — дробныя блокі і перагародкі, пліты цеплаізаляцыйныя, панэлі вонкавых сцен, пакрыццяў і перакрыццяў для жыллёвага буд-ва; цэгла і камяні сілікатныя, панэлі са шчыльнага сілікатабетону для ўнутр. сцен жылых дамоў, вапняковыя і цэментавыя буд. растворы, бетонныя сумесі.

т. 9, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.

Засн. ў 1909—10 у Мінску як сезонны цагельны з-д. З 1929 цагельны з-д № 1. У 1932 рэканструяваны і расшыраны. У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1946 адноўлены. У 1958 аб’яднаны з з-дам буйных сілікатных блокаў і цэглы ў камбінат буйнаблочных буд. канструкцый. У 1959 далучаны з-д гіпсабетонных перагародачных панэлей. З 1971 сучасная назва, з 1992 арэнднае прадпрыемства. Асн. прадукцыя (1999): сілікатная цэгла, блокі сценавыя і перагародачныя, сценавыя панэлі з ячэістага бетону, пліты полістырольныя, тратуарная плітка, упакоўка з полістыролу і інш.

т. 10, с. 441

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯРО́ЗАЎСКІ КАМБІНА́Т СІЛІКА́ТНЫХ ВЫ́РАБАЎ.

Створаны ў 1961 у г. Бяроза Брэсцкай вобл. як Новабярозаўскі вапнавы з-д. З 1990 сучасная назва, з 1992 арэнднае прадпрыемства. Цэхі па вытв-сці вапны і дробных сценавых блокаў. Асн. прадукцыя (1996): вапна буд., дробныя сценавыя блокі з ячэістага бетону. Працуе на мясцовых радовішчах мелу і пяску.

т. 3, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сіліка́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сіліка́тны сіліка́тная сіліка́тнае сіліка́тныя
Р. сіліка́тнага сіліка́тнай
сіліка́тнае
сіліка́тнага сіліка́тных
Д. сіліка́тнаму сіліка́тнай сіліка́тнаму сіліка́тным
В. сіліка́тны (неадуш.)
сіліка́тнага (адуш.)
сіліка́тную сіліка́тнае сіліка́тныя (неадуш.)
сіліка́тных (адуш.)
Т. сіліка́тным сіліка́тнай
сіліка́тнаю
сіліка́тным сіліка́тнымі
М. сіліка́тным сіліка́тнай сіліка́тным сіліка́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́пнава-сіліка́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ва́пнава-сіліка́тны ва́пнава-сіліка́тная ва́пнава-сіліка́тнае ва́пнава-сіліка́тныя
Р. ва́пнава-сіліка́тнага ва́пнава-сіліка́тнай
ва́пнава-сіліка́тнае
ва́пнава-сіліка́тнага ва́пнава-сіліка́тных
Д. ва́пнава-сіліка́тнаму ва́пнава-сіліка́тнай ва́пнава-сіліка́тнаму ва́пнава-сіліка́тным
В. ва́пнава-сіліка́тны (неадуш.)
ва́пнава-сіліка́тнага (адуш.)
ва́пнава-сіліка́тную ва́пнава-сіліка́тнае ва́пнава-сіліка́тныя (неадуш.)
ва́пнава-сіліка́тных (адуш.)
Т. ва́пнава-сіліка́тным ва́пнава-сіліка́тнай
ва́пнава-сіліка́тнаю
ва́пнава-сіліка́тным ва́пнава-сіліка́тнымі
М. ва́пнава-сіліка́тным ва́пнава-сіліка́тнай ва́пнава-сіліка́тным ва́пнава-сіліка́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сілікатыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Увядзенне ў грунт сілікатных раствораў для надання яму трываласці, воданепранікальнасці. Сілікатызацыя глебы. Сілікатызацыя грунту пад фундаментамі будынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сілікатыза́цыя

(ад сілікаты)

увядзенне ў грунт сілікатных раствораў для надання яму трываласці, воданепранікальнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)