Аршанскі завод сілікатнай цэглы 1/486; 2/449, гл. Аршанскі камбінат сілікатных вырабаў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
сіліка́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
сіліка́тны |
сіліка́тная |
сіліка́тнае |
сіліка́тныя |
| Р. |
сіліка́тнага |
сіліка́тнай сіліка́тнае |
сіліка́тнага |
сіліка́тных |
| Д. |
сіліка́тнаму |
сіліка́тнай |
сіліка́тнаму |
сіліка́тным |
| В. |
сіліка́тны (неадуш.) сіліка́тнага (адуш.) |
сіліка́тную |
сіліка́тнае |
сіліка́тныя (неадуш.) сіліка́тных (адуш.) |
| Т. |
сіліка́тным |
сіліка́тнай сіліка́тнаю |
сіліка́тным |
сіліка́тнымі |
| М. |
сіліка́тным |
сіліка́тнай |
сіліка́тным |
сіліка́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ва́пнава-сіліка́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ва́пнава-сіліка́тны |
ва́пнава-сіліка́тная |
ва́пнава-сіліка́тнае |
ва́пнава-сіліка́тныя |
| Р. |
ва́пнава-сіліка́тнага |
ва́пнава-сіліка́тнай ва́пнава-сіліка́тнае |
ва́пнава-сіліка́тнага |
ва́пнава-сіліка́тных |
| Д. |
ва́пнава-сіліка́тнаму |
ва́пнава-сіліка́тнай |
ва́пнава-сіліка́тнаму |
ва́пнава-сіліка́тным |
| В. |
ва́пнава-сіліка́тны (неадуш.) ва́пнава-сіліка́тнага (адуш.) |
ва́пнава-сіліка́тную |
ва́пнава-сіліка́тнае |
ва́пнава-сіліка́тныя (неадуш.) ва́пнава-сіліка́тных (адуш.) |
| Т. |
ва́пнава-сіліка́тным |
ва́пнава-сіліка́тнай ва́пнава-сіліка́тнаю |
ва́пнава-сіліка́тным |
ва́пнава-сіліка́тнымі |
| М. |
ва́пнава-сіліка́тным |
ва́пнава-сіліка́тнай |
ва́пнава-сіліка́тным |
ва́пнава-сіліка́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сіліка́тчык, ‑а, м.
Разм.
1. Спецыяліст па сілікатах.
2. Работнік сілікатнай прамысловасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮ́БАНСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1979 у в. Смольгава Любанскага р-на Мінскай вобл. як камбінат сілікатнай цэглы і вапны. З 1980 працуе 2-я чарга, камбінат дасягнуў праектнай магутнасці: 120 млн. шт. умоўнай цэглы і 100 тыс. т вапны. У складзе камбіната 3 асн. цэхі: вытв-сці сілікатнай цэглы, абпальвання вапны і горны. Сыравіна з радовішчаў пяску Мардзвілавічы і мелу Хацінава — Новае Гурбішча. З 1982 — Л.к.б.м., з 1997 — адкрытае акц. т-ва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла сілікатная, у т. л. вонкавая, камяні вонкавыя, вапна буд. слабагідраўлічная.
т. 9, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Створана ў 1946 у г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. як прамкамбінат. З 1969 камбінат буд. матэрыялаў, з 1981 сучасная назва. Уключае з-д сілікатнай цэглы, лесазавод, з-д па вытв-сці керамічнай цэглы і кафлі, цэх клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1996): цэгла сілікатная і керамічная, кафля пячная, стужка клеявая папяровая, сталярныя вырабы, мел школьны.
т. 4, с. 40
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНАЕ,
радовішча пяску ў Жлобінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Лукі. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі поймы р. Дняпро. Пяскі светла-шэрыя, палевашпатавакварцавыя, дробназярністыя, з лінзамі сярэднезярністых. Разведаныя запасы 13,6 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,9—10,1 м, ускрышы 0,2—4,5 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сценавых вырабаў з шчыльнага і ячэістага сілікатабетону.
А.П.Шчураў.
т. 7, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ.
Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл. Засн. ў 1928 як завод сілікатнай цэглы № 2. У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1945 адноўлены. З 1958 сучасная назва. З 1958 і 1970 працуюць 2 тэхнал. лініі вапнавага цэха (часова спынены), з 1971 — сілікатны цэх. Сыравіна: пясок і мел з радовішча Пясчаная Гара, вапну прывозяць з Гродна і Ваўкавыска. Асн. прадукцыя (1998) — сілікатная цэгла.
т. 8, с. 337
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДЗВІ́ЛАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Любанскім р-не Мінскай вобл., каля в. Мардзвілавічы. Пластавы паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пяскі жоўтыя, шэрыя, дробна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з праслоямі і лінзамі жвірыстага пяску і марэннага супеску. Разведаныя запасы 10,5 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—14,3 м, ускрышы (тонкія пяскі, супескі) 0,2—5,9 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сілікатабетону. Распрацоўваецца Любанскім камбінатам будматэрыялаў.
А.П.Шчураў.
т. 10, с. 110
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЖНЕПАЛАВІННАЛО́ГАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Магілёўскім р-не, каля в. Палавінны Лог. Пластавы паклад звязаны са стараж.-алювіяльнымі адкладамі р. Дняпро. Пяскі шэрыя, жаўтавата- і буравата-шэрыя, пераважна сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя, з рэдкімі зернямі жвіру. Разведаныя запасы 22,3 млн. м³, перспектыўныя каля 7 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—17,7 м, ускрышы (пяскі) 0,1—1,8 м. Пяскі прыдатныя на выраб сілікатнай цэглы, сілікатабетону, для буд. работ.
А.П.Шчураў.
т. 11, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)