Сілаксанавыя каўчукі, гл. Крэмнійарганічныя каўчукі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сілакса́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сілакса́навы сілакса́навая сілакса́навае сілакса́навыя
Р. сілакса́навага сілакса́навай
сілакса́навае
сілакса́навага сілакса́навых
Д. сілакса́наваму сілакса́навай сілакса́наваму сілакса́навым
В. сілакса́навы (неадуш.)
сілакса́навага (адуш.)
сілакса́навую сілакса́навае сілакса́навыя (неадуш.)
сілакса́навых (адуш.)
Т. сілакса́навым сілакса́навай
сілакса́наваю
сілакса́навым сілакса́навымі
М. сілакса́навым сілакса́навай сілакса́навым сілакса́навых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРЭМНІЙАРГАНІ́ЧНЫЯ КАЎЧУКІ́, сіліконавыя каўчукі, сілаксанавыя каўчукі,

крэмнійарганічныя палімеры, якія пасля вулканізацыі ператвараюцца ў гуму; каўчукі сінтэтычныя спец. прызначэння.

Прамысл. К.к. адносяцца да класа поліарганасілаксанаў, маюць агульную ф-лу [—Si5(R2)—O—] малекулярную масу (3—8)∙10​5, шчыльн. 960—980 кг/м³. Для К.к. характэрны малая вязкасць, нізкія т-ры шклавання (ад -110 да -130 °C), цеплаправоднасць і дыэл. пранікальнасць. Вулканізуюцца К.к. арган. пераксідамі (напр., бензаілу пераксід), у гумавыя сумесі для атрымання гумы з добрымі мех. ўласцівасцямі дадаюць узмацняльны напаўняльнік (высокадысперсны крэмнію дыаксід). Гума на аснове К.к. вызначаецца высокімі дыэл. ўласцівасцямі і марозаўстойлівасцю, устойлівая да тэрмічнага старэння, уздзеяння кліматычных і біял. фактараў, фізіял. інертная. Гуму выкарыстоўваюць у эл.-тэхн. прам-сці як электраізаляцыйны матэрыял, у авіябудаванні (ушчыльняльнікі для дзвярэй, ілюмінатараў, амартызатары), у медыцыне для вырабу эндапратэзаў (напр., суставаў, штучных артэрый, клапанаў сэрца); нізкамалекулярныя К.к. — для вырабу герметыкаў (гл. Вадкія каўчукі).

Я.​І.​Шчарбіна.

т. 8, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)