сі́дараў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сі́дараў сі́дарава сі́дарава сі́даравы
Р. сі́даравага сі́даравай
сі́даравае
сі́даравага сі́даравых
Д. сі́дараваму сі́даравай сі́дараваму сі́даравым
В. сі́дараў (неадуш.)
сі́даравага (адуш.)
сі́дараву сі́дарава сі́даравы (неадуш.)
сі́даравых (адуш.)
Т. сі́даравым сі́даравай
сі́дараваю
сі́даравым сі́даравымі
М. сі́даравым сі́даравай сі́даравым сі́даравых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сі́дараў: лупі́ць як ~раву казу́ драть (лупи́ть) как си́дорову ко́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́дараў, ‑ава.

У выразах: абадраць як сідараву казу гл. абадраць; лупіць як сідараву казу гл. лупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СІ́ДАРАЎ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 8.5.1927, с. Рап’ёўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),

бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1977). Скончыў Маск. тэатр. вучылішча імя М.​С.​Шчэпкіна (1949). Працаваў у Гродзенскім абл. драм. т-ры, з 1954 у Нац. акад. драм. т-ры імя М.​Горкага. Адначасова з 1968 -выкладае ў Бел. АМ. Творчасці С. ўласцівы лаканічныя выразныя сродкі, знешняя стрыманасць пры ўнутр. напружанасці, дакладнасць дэталей, пластычнасць маст. вобраза. Выканаўца гераічных, лірычных, вострахарактарных, камед. роляў. Ролі ў бел. рэпертуары т-ра імя М.​Горкага: лейтэнант Наганаў, палкоўнік Кусонскі, паліцай Зыль («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка», «Дзеля жыцця» К.​Губарэвіча), Гарачун («Білет у мяккі вагон» А.​Маўзона), Дробыш, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А.​Петрашкевіча), Чарвякоў («Знак бяды» паводле В.​Быкава) і інш. Ролі ў класічным рэпертуары: Мікіта («Улада цемры» Л.​Талстога), Пратасаў, Бардзін, Ягор Булычоў, Бубнаў, Жан («Дзеці сонца», «Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.​Горкага, «Букееў і кампанія» паводле п’есы «Якаў Багамолаў» М.​Горкага), Актавій Цэзар, Банка («Антоній і Клеапатра», «Макбет» У.​Шэкспіра), барон Бэрлі («Марыя Сцюарт» Ф.​Шылера) і інш. Псіхалагічна паглыблена раскрыў характары Аарне («Каменнае гняздо» Х.​Вуаліёкі), Бернарда Шоу («Мілы лгун» Дж.​Кілці), Дасбергена Мустафаева («Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.​Айтматава і К.​Мухамеджанава), Гартмана («Дзікунка» Ж.​Ануя), Фушэ («Вячэра» Ж.​Брысвіля) і інш. Удзельнічае ў тэлевізійных і радыёспектаклях.

Б.​І.​Бур’ян.

Ю.У.Сідараў.
Ю.Сідараў у ролі Ягора Булычова.

т. 14, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сідараў А. В. 9/508

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сідараў Г. С. 1/30

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сідараў М. В. 8/217

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сідараў А. В. (падпольшчык) 10/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сідараў Ю. У. 4/230; 9/508

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сідараў А. П., гл. Пятроў А. (кіраўнік паўстання)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)