сігналі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сігналі́ст сігналі́сты
Р. сігналі́ста сігналі́стаў
Д. сігналі́сту сігналі́стам
В. сігналі́ста сігналі́стаў
Т. сігналі́стам сігналі́стамі
М. сігналі́сце сігналі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сігналі́ст м. сигнали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сігналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ваеннаслужачы, абавязкам якога з’яўляецца падача ўстаноўленых сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сігналі́ст м.

1. вайск. Hornst m;

2. гл. сігнальшчык

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сигнали́ст сігналі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сурма́ч, ‑а, м.

Сігналіст, які падае сігнал сурмою ​2, грае на сурме; трубач. Здаецца, чую, як падвечар у рог турыны дзьме сурмач. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАВА́ЛЬ (сапр. Кавалёў) Васіль Пятровіч

(17.8.1907, в. Сава Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 29.10.1937),

бел. пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1926—27, 1928—1929). З 1928 працаваў у час. «Маладняк». У 1936 рэпрэсіраваны. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1925. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У ранніх апавяданнях (зб. «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзнёслая вобразнасць, паэтычна-эмацыянальны арнаментальны стыль. Гал. тэмы твораў — адвечны побыт і праца бел. вёскі (зб-кі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся метафарычнасці, фальклорна-паэт. стылізацыі, ішоў да паглыбленага псіхалагізму, рэаліст. адлюстравання рэчаіснасці, канкрэтнарэаліст. лепкі характараў (апавяданні «Шчасце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст» (1934), «Следапыты» (1936). На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.​Чэхава, М.​Горкага, Б.​Лаўранёва, К.​Станюковіча, І.​Мікітэнкі, І.​Лэ, М.​Канапніцкай і інш.

Тв.:

Выбранае. Мн., 1959;

Следапыты;

Санька-сігналіст. Мн., 1961.

Літ.:

Пальчэўскі А. Васіль Каваль // Пальчэўскі А. Выбр. тв. Мн., 1975. Т. 2;

Казека Я. Васіль Каваль // Казека Я. Падарожжа ў маладосць. Мн., 1984;

Грамадчанка Т. Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гг. Мн., 1985.

І.​У.​Саламевіч.

В.П.Каваль.

т. 7, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сурма́1 ’хімічны элемент’, ’чорная фарба для валасоў, броваў і пад.’, сурмі́ць ’фарбаваць сурмой’ (ТСБМ). Праз рус. сурьма ’тс’ з цюркскіх моў, параўн. тур., крым.-тат. sürmä ’сурма’ ад sür ’фарбавальнік’, тат. sørmä ’сурма’; гл. Фасмер, 3, 809 (з літ-рай). У народнай мове не распаўсюджана, параўн. іншыя назвы: антымон ’сурма’ (Некр. і Байк.), антымонія ’тс’ (Ласт.), параўн. таксама анцімонія, гл.

Сурма́2 ’старажытны народны музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы’ (ТСБМ), су́рма ’духавая труба’ (ЭШ), ’морда’ (Сл. рэг. лекс.), сурма́чсігналіст, які падае сігнал сурмою, грае на сурме, трубач’ (ТСБМ), ст.-бел. сурма ’духавы музычны інструмент’ (Ст.-бел. лексікон), сурмач ’трубач’ (там жа). Укр. сурма́, рус. сурна́ ’тс’, славац. surma, surmita ’труба пастухоў авец’. Бел. сурма запазычана ў сярэдзіне XVII ст. са ст.-польск. surma (XVI ст.), якое праз тур. surna з пярс. sūmāj ’святочная флейта’ (Булыка, Лекс. запазыч., 167). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 480; Брукнер, 526; SWO, 714.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)