сіва́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і сіўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сіва́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сіва́к сівакі́
Р. сівака́ сівако́ў
Д. сіваку́ сівака́м
В. сівака́ сівако́ў
Т. сівако́м сівака́мі
М. сіваку́ сівака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сіва́к, -ка́ м., разг. (о лошади) си́вка, сивко́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіва́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і сіўка. Антось на полі кончыў дзела І выпраг коніка сівога, Свайго памочніка старога. Сівак з вялікім здавальненнем Прайшоўся вольна загуменнем. Колас. Я лёгка, з аглоблі, сеў на нізенькага сівака. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіва́к1 ‘неўрадлівая глеба сівога колеру’ (шчуч., дзятл., лід., Сл. ПЗБ), тое ж сіве́ц (віл., ганц., докш., Сл. ПЗБ; ст.-дар., Яшк.), сіву́ха (воран., Сл. ПЗБ). Апошняе абазначае яшчэ і ‘глей’ (там жа). Да сівы, паводле колеру.

Сіва́к2 ‘птушка чырвонагаловы нырэц, Aythya ferina L.’ (гарад., Касп.; пін., Федз.–Доўб.), параўн. рус. ярасл. сиво́к, сиву́ч ‘тс’, укр. сива́к ‘парода галубоў’, чаш. sivák ‘шызы голуб’. Да сівы (гл.); найменне па пераважаючым колеры апярэння, параўн. сіўка, сявак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сівак С. А. 8/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сі́ўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сі́ўка сі́ўкі
Р. сі́ўкі сі́вак
Д. сі́ўку сі́ўкам
В. сі́ўку сі́вак
Т. сі́ўкам сі́ўкамі
М. сі́ўку сі́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сі́ўка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сі́ўка сі́ўкі
Р. сі́ўкі сі́вак
Д. сі́ўцы сі́ўкам
В. сі́ўку сі́вак
Т. сі́ўкай
сі́ўкаю
сі́ўкамі
М. сі́ўцы сі́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сі́ўка-варо́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сі́ўка-варо́нка сі́ўкі-варо́нкі
Р. сі́ўкі-варо́нкі сі́вак-варо́нак
Д. сі́ўцы-варо́нцы сі́ўкам-варо́нкам
В. сі́ўку-варо́нку сі́вак-варо́нак
Т. сі́ўкай-варо́нкай
сі́ўкаю-варо́нкаю
сі́ўкамі-варо́нкамі
М. сі́ўцы-варо́нцы сі́ўках-варо́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сі́ўкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Сі́ўкі
Р. Сі́вак
Сі́ўкаў
Д. Сі́ўкам
В. Сі́ўкі
Т. Сі́ўкамі
М. Сі́ўках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)