Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сёмгаж., зоол.сёмга
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сёмгазоол.сёмга, -гі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сёмга, ‑і, ДМ ‑мзе, ж.
Каштоўная прамысловая рыба сямейства ласасёвых з мясам ружовага колеру. //толькіадз. Мяса гэтай рыбы як страва. [Таня] памагла раскласці на стол тое, што прынеслі ў сумках: сёмгу, заліўную рыбу.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сёмга 6/266; 9/208—209 (укл.), 502
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМГА, ласось высакародны (Salmo salar),
рыба сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Пашырана ў паўн.ч.Атл.ак., паўд.-зах.ч. Ледавітага ак. каля берагоў Еўропы і Паўн. Амерыкі. Існуе азёрная форма С. — азёрны ласось (S. s. morpha sebago) у буйных паўн. азёрах Лабрадор, Ладажскае, Анежскае і інш. На Беларусі да пабудовы на рэках плацін заходзіла на нераст з Балтыйскага м. ў рэкі Нёман, Зах. Дзвіна, Вілія, Буг. Апошні раз назіралася ў р. Вілія (1954).
Даўж. цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Луска дробная, серабрыстая. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве паяўляюцца чорныя, чырв. і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца. Плоднасць да 26 тыс. ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі. Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.
Сёмга: 1 — самец у звычайным, 2 — у шлюбным убранні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сёмгаж.заал. Lachs m -es, -e, Salm m -(e)s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сёмга ‘прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ), звычайна ласо́сь (Ласт.; гл.). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), з рус.сёмга, якое вядома з 1526 г.; ст.-рус.семга (1625 г.). Не мае пэўнай этымалогіі; лічаць запазычаннем з фін.tonka, Р. скл. tongan ‘від дробнага ласося’ ці з лац.salmo ‘ласось’ або тур.semek ‘рыба’. Падрабязна гл. Фасмер (3, 598).