сярэ́дне

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сярэ́дне - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сярэ́дне нареч., разг.

1. сре́дне;

жыць с. — жить сре́дне;

2. уме́ренно;

сяго́ння ве́цер дзьме с. — сего́дня ве́тер ду́ет уме́ренно;

3. сре́дне, посре́дственно;

арты́сты ігра́юць с. — арти́сты игра́ют сре́дне (посре́дственно)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сярэ́дне, прысл.

Разм.

1. Ні добра, ні дрэнна; пасрэдна. Вучыцца сярэдне. Жыве ён сярэдне.

2. Не вышэй сярэдняга ўзроўню, нормы. [Тамара] невысокая, сярэдне для сваіх год распаўнелая, пышнагрудая — па-свойму прыгожая. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярэ́дне-малы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сярэ́дне-малы́ сярэ́дне-мала́я сярэ́дне-мало́е сярэ́дне-малы́я
Р. сярэ́дне-мало́га сярэ́дне-мало́й
сярэ́дне-мало́е
сярэ́дне-мало́га сярэ́дне-малы́х
Д. сярэ́дне-мало́му сярэ́дне-мало́й сярэ́дне-мало́му сярэ́дне-малы́м
В. сярэ́дне-малы́ (неадуш.)
сярэ́дне-мало́га (адуш.)
сярэ́дне-малу́ю сярэ́дне-мало́е сярэ́дне-малы́я (неадуш.)
сярэ́дне-малы́х (адуш.)
Т. сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-мало́й
сярэ́дне-мало́ю
сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-малы́мі
М. сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-мало́й сярэ́дне-малы́м сярэ́дне-малы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сярэдня... (гл. сярэдне...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: сярэднядзённы, сярэдняпозні, сярэднярускі, сярэдняспелы, сярэднясутачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэдне..., (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая мае значэнні: 1) які знаходзіцца ў сярэдняй частцы чаго‑н. (краю, мясцовасці, ракі і пад.), напрыклад: сярэднееўрапейскі, сярэднедунайскі; 2) які з’яўляецца сярэднім перыядам у жыцці, гісторыі, развіцці чаго‑н., напрыклад: сярэднедэвонскі; 3) сярэдні па велічыні, па сваіх уласцівасцях, якасцях, напрыклад: сярэдневалакністы, сярэднесалёны; 4) які ўяўляе сабой сярэдняе якіх‑н. велічынь, напрыклад: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярэдне... (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, са знач.:

1) сярэдні (у 2 знач.), напр.: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;

2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр.: сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;

3) сярэдні (у 3 знач.), напр.: сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;

4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр.: сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;

5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр.: сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэдня... (гл. сярэдне...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «сярэдне...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: сярэднярускі, сярэднясутачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анда́нтэ,

1. прысл. Сярэдне-павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).

2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца ў сярэдне-павольным тэмпе.

[Іт. andante.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́ренно нареч. памярко́ўна, умеркава́на; (средне) сярэ́дне, уме́рана, ме́рна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)