сяме́йнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. сяме́йнасць
Р. сяме́йнасці
Д. сяме́йнасці
В. сяме́йнасць
Т. сяме́йнасцю
М. сяме́йнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сяме́йнасць, -і, ж.

1. Стан сямейнага (у 2 знач.); сямейны спосаб жыцця.

2. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы, калі перавага і прывілеі аддаюцца родзічам і сваякам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяме́йнасць ж.

1. семе́йность;

2. перен. семе́йственность;

1, 2 см. сяме́йны 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сяме́йнасць, ‑і, ж.

1. Стан сямейнага (у 1 знач.); сямейны спосаб жыцця, быту.

2. Разм. Заганны прынцып падбору кадраў, размеркавання працы і пад., калі перавага аддаецца родзічам, сябрам, знаёмым. Барацьба з сямейнасцю ва ўстановах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяме́йнасць ж. разм. Vtternwirtschaft f -, Nepotsmus m -, Günstlingswirtschaft f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

семе́йность сяме́йнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nepotism [ˈnepətɪzəm] n. непаты́зм; кумаўство́, сяме́йнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Vtternwirtschaft f - кумаўство́, сяме́йнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

семе́йственность разг., прям., перен. сяме́йнасць, -ці ж.;

он не отлича́ется семе́йственностью ён не вызнача́ецца сяме́йнасцю;

изжи́ть семе́йственность и кумовство́ зжыць сяме́йнасць і кумаўство́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)