сяке́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сяке́рны сяке́рная сяке́рнае сяке́рныя
Р. сяке́рнага сяке́рнай
сяке́рнае
сяке́рнага сяке́рных
Д. сяке́рнаму сяке́рнай сяке́рнаму сяке́рным
В. сяке́рны (неадуш.)
сяке́рнага (адуш.)
сяке́рную сяке́рнае сяке́рныя (неадуш.)
сяке́рных (адуш.)
Т. сяке́рным сяке́рнай
сяке́рнаю
сяке́рным сяке́рнымі
М. сяке́рным сяке́рнай сяке́рным сяке́рных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сяке́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сякеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

топо́рный

1. сяке́рны;

2. перен. нязгра́бны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЖА́РНАЯ АХО́ВА, пажарная служба,

сістэма дзярж. органаў па арганізацыі і ажыццяўленні мерапрыемстваў па папярэджанні і тушэнні пажараў, пажарнай бяспецы. Асн. задачы П.а. — пажарная прафілактыка, пажарны нагляд, тушэнне пажараў. На Беларусі проціпажарная ахова як асобная служба ў гарадах з магдэбургскім правам вядома з пач. 16 ст. Першыя прафес. пажарныя каманды ўзніклі ў 19 ст. У Мінску прафес. пажарная каманда створана ў 1853. У 1876 арганізавана Мінскае вольнапажарнае т-ва. У пажарныя каманды ўваходзілі атрады водазабеспячэння, трубны, драбінны, сякерны і ахоўны. У 1927 сфарміраваны апарат Дзярж. пажарнага нагляду. У 1933 створана першая навуч. ўстанова па падрыхтоўцы пажарных спецыялістаў (гл. Вышэйшае пажарнатэхнічнае вучылішча). З 1999 П.а. ўваходзіць у сістэму Мін-ва надзвычайных сітуацый Беларусі, якому падпарадкаваны абласныя і Мінскае гар. ўпраўленні, пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часці і асобныя пасты. У склад П.а. ўваходзяць Камандна-інж. ін-т, Пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый навукова-даследчы інстытут, Гомельскае сярэдняе пажарнатэхн. вучылішча і Рэсп. навучальна-трэніровачны цэнтр. Дзейнасць рэгламентуецца законам «Аб пажарнай бяспецы» (1993) і інш. нарматыўна-прававымі актамі. З 1999 Беларусь член Міжнар. тэхн. камітэта па папярэджанні і тушэнні пажараў (засн. ў 1902).

В.​І.​Якаўчук.

т. 11, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)