Сы́чавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Сы́чавічы
Р. Сы́чавіч
Сы́чавічаў
Д. Сы́чавічам
В. Сы́чавічы
Т. Сы́чавічамі
М. Сы́чавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сычавічы (в., Маладзечанскі р-н) 6/560 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́МЧЫК Мікалай Сямёнавіч

(16.8.1903, в. Сычавічы Маладзечанскага р-на — 29.5.1970),

паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Радашковіцкую бел. гімназію, з 1924 працягваў адукацыю ў Празе, дзе зблізіўся з прадстаўнікамі б. ўрада БНР (П.Крачэўскім, В.Захаркам і інш.). Жыў у Францыі, стварыў там «Хаўрус бел. працоўнай эміграцыі». Напярэдадні 2-й сусв. вайны ў Берліне, рэдактар газ. «Раніца» (1939—44), у 1940 арганізаваў Бел. к-т самапомачы. Потым працаваў у К-це самапомачы ў Беластоку. З 1944 у Парыжы, актыўна выступаў у бел. эміграцыйным друку. У 1943 і 1947—70 старшыня Рады БНР, у 1947 арганізаваў крывіцкую Раду БНР (т.зв. крывіцкі блок).

С.Б.Сачанка.

М.С.Абрамчык.

т. 1, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)