сыска́цца, сышчу́ся, сы́шчашся, сы́шчацца; сышчы́ся; зак. (разм.).

Знайсціся, адшукацца.

Праз некалькі гадзін сыскаўся сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыска́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сышчу́ся сы́шчамся
2-я ас. сы́шчашся сы́шчацеся
3-я ас. сы́шчацца сы́шчуцца
Прошлы час
м. сыска́ўся сыска́ліся
ж. сыска́лася
н. сыска́лася
Загадны лад
2-я ас. сышчы́ся сышчы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сыска́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сыска́цца сов., разг. сыска́ться, найти́сь, отыска́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыска́цца, сышчуся, сышчашся, сышчацца; зак.

Разм. Знайсціся; адшукацца. [Ціток:] — Хто гэта к нам прыйшоў? — Прымак Марылін сыскаўся, — адказала цешча. Лобан. Толькі пасля вайны сыскаўся .. [Пракоп Сыс]. Але ж у калгасе не захацеў быць. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)