сы́грывацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сы́грываюся сы́грываемся
2-я ас. сы́грываешся сы́грываецеся
3-я ас. сы́грываецца сы́грываюцца
Прошлы час
м. сы́грываўся сы́грываліся
ж. сы́грывалася
н. сы́грывалася
Загадны лад
2-я ас. сы́грывайся сы́грывайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сы́грываючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сы́грывацца несов., театр., муз. сы́грываться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сы́грывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да сыграцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Дасягнуць зладжанасці ў сумеснай гульні.

Футбольная каманда сыгралася.

|| незак. сы́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. сы́граўка, -і, ДМ -раўцы, мн. -і, -равак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́грываться несов.

1. згу́львацца;

2. театр., муз. сы́грывацца; см. сыгра́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Зґрыя́нт ’натоўп’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. польск. дыял. zgryjatyka ’музыка’, магчыма, ад zgrywać sięсыгрывацца, дабівацца агульнага гучання ў аркестры, іграць разам’ з наўмысна іншамоўным суфіксам ‑ant. У значэнні і з’яўленні ‑j‑ магла адлюстравацца кантамінацыя з зграя. Выбухное ґ указвае на іншамоўны (польскі) характар слова. Параўн. яшчэ гранда ’кампанія’ (польск. granda ’грамада’, Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)