Сыба́ ’хіба’ (драг., З нар. сл.; Ск. нар. мовы). Гл. сіба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сіба́, сыба́ ‘няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіхібо́ ‘магчыма’ (беласт., Ніва, 1995, 28 мая), сіхі́бо ‘мо, можа быць’ (Чэрн.), сыхыба́, сыхы́б ‘хіба’ (драг., З нар. сл.). Магчыма, спалучэнне ўказальнага займенніка сі (гл. сей) і злучніка хіба (гл. хіба). Параўн. сыба́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нясе, нысэ́ ’быццам’, нэсе́бе ’як бы, быццам’ (Сл. Брэс.). З ⁺не‑се, дзе се узыходзіць да дэйктычнай часціцы *se з асноўным значэннем ’бач’ (ESSJ SG, 2, 595), гл. се; у ⁺не‑се‑б(е) апошняя частка з бо, параўн. сыба ’няўжо’ (Сл. Брэс.), укр. себто ’менавіта’ (< се-бо-го) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)