сці́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сці́шны сці́шная сці́шнае сці́шныя
Р. сці́шнага сці́шнай
сці́шнае
сці́шнага сці́шных
Д. сці́шнаму сці́шнай сці́шнаму сці́шным
В. сці́шны (неадуш.)
сці́шнага (адуш.)
сці́шную сці́шнае сці́шныя (неадуш.)
сці́шных (адуш.)
Т. сці́шным сці́шнай
сці́шнаю
сці́шным сці́шнымі
М. сці́шным сці́шнай сці́шным сці́шных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сці́шны, ‑ая, ‑ае.

Абл.

1. Ціхі, прыціхлы. Невядома, хто першы з грынёўцаў прыляпіўся ў гэтым сцішным кутку, на беразе рачулкі. Пташнікаў. Калыхалася зара Над палямі сцішнымі. Гаўрусёў.

2. Жудасны, страшны. Усю ноч, ад рэчкі і па Нёман, Ушыр, удоўж нясецца гоман Няўцямны, сцішны і таемны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́шна ’страшнавата’ (Адм., Дзямід.), ’ціха’ (навагр., Сл. ПЗБ), сці́шнасць ’некаторы страх’ (Стан.), сці́шны ’вельмі ціхі’ (Адм.). Да сцішэць, сціхаць (гл.); да семантыкі параўн. вусцішна, сціхат, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)