сці́швацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
сці́шваюся |
сці́шваемся |
| 2-я ас. |
сці́шваешся |
сці́шваецеся |
| 3-я ас. |
сці́шваецца |
сці́шваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
сці́шваўся |
сці́шваліся |
| ж. |
сці́швалася |
| н. |
сці́швалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
сці́швайся |
сці́швайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
сці́шваючыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сці́швацца несов.
1. (становиться медленнее) замедля́ться;
2. (утихать, ослабевать) умеря́ться;
3. (прекращаться) унима́ться, успока́иваться, перестава́ть, затиха́ть, утиха́ть;
4. (переставать шуметь) притиха́ть, унима́ться, успока́иваться; (умолкая, переставать двигаться) затиха́ть, утиха́ть;
1-4 см. сці́шыцца;
5. страд. ослабля́ться; замедля́ться; умеря́ться; унима́ться; успока́иваться; см. сці́шваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сці́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сцішыцца.
2. Зал. да сцішваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.
1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).
Машыны сцішыліся.
2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.
У зале сцішыліся гукі акардэона.
Перад навальніцай усё сцішылася.
3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.
Дзіця паплакала і сцішылася.
4.(1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.
Раніцай дождж сцішыўся.
5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.
Мора к вечару сцішылася.
|| незак. сці́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і сціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сціша́цца, сці́швацца, сці́шыцца
1. (рухацца больш павольна) sich verlángsamen, sich verzögern (тс. перан.);
2. гл. сціxaць, сціxнyць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сціша́цца несов., возвр., страд., см. сці́швацца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
успока́иваться
1. супако́йвацца, заспако́йвацца;
2. (утихать) сці́швацца, сціша́цца, суціша́цца, суці́швацца, суніма́цца;
3. (угомоняться) уціхамі́рвацца;
4. страд. супако́йвацца, заспако́йвацца; сці́швацца, сціша́цца, суціша́цца, суці́швацца, суніма́цца; уціхамі́рвацца; см. успока́ивать;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)