Сці́хат ’страх’: аж сціхат глядзець (Марц.), сціхо́т ’страх, жах’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад сціх1 з экспрэсіўным суфіксам ‑ат (‑от); да семантыкі параўн. вусціш ’цішыня’ і вусцішна ’жудасна, страшна’ (гл.), а таксама сціхата́, сціхо́цце ’цішыня’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціго́та ’кій, палка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, з азванчэннем да сціхо́т ’страх, жах’, гл. сціхат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́шна ’страшнавата’ (Адм., Дзямід.), ’ціха’ (навагр., Сл. ПЗБ), сці́шнасць ’некаторы страх’ (Стан.), сці́шны ’вельмі ціхі’ (Адм.). Да сцішэць, сціхаць (гл.); да семантыкі параўн. вусцішна, сціхат, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)