сціра́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. сціра́нне
Р. сціра́ння
Д. сціра́нню
В. сціра́нне
Т. сціра́ннем
М. сціра́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сціра́нне ср.

1. стира́ние;

2. стира́ние, истира́ние;

1, 2 см. сціра́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сціраць — сцерці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сце́рці, сатру́, сатрэ́ш, сатрэ́; сатро́м, сатраце́, сатру́ць; сцёр, сце́рла; сатры́; сцёрты; зак., што.

1. Тручы, зняць, счысціць што-н. з паверхні; выцерці; зрабіць чыстым.

С. пыл са стала.

2. Выціраючы, саскрэбваючы, знішчыць (што-н. напісанае, намаляванае і пад.).

С. малюнак гумкаю.

3. Дотыкам, трэннем пашкодзіць, зрабіць рану на чым-н.

С. нагу.

4. Тручы, раздрабніць, ператварыць у аднародную масу.

С. перац на парашок.

5. Трэннем апрацаваць (пра лён).

|| незак. сціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стира́ниеI (пыли, красок) сціра́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изгла́живание

1. згла́джванне, -ння ср.; сціра́нне, -ння ср.;

2. знішчэ́нне, -ння ср.; сціра́нне, -ння ср.; см. изгла́живать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Verwschung f -, -en

1) сціра́нне

2) перан. сціра́нне, затушо́ўванне, зама́званне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аблі́чча, -а, н.

1. Знешні выгляд, сукупнасць адметных рыс каго-, чаго-н.; рысы і выраз твару.

Сціранне аблічча старой вёскі.

Знаёмае а.

2. перан. Характар, духоўны склад.

Маральнае а. чалавека.

Нацыянальнае а. літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грань, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Плоская частка паверхні геаметрычнага цела, якая ўтварае вугал з другой такой жа паверхняй.

Грані куба.

2. перан. Тое, што адрознівае, аддзяляе адно ад аднаго.

Сціранне граней паміж фізічнай і разумовай працай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДРАБЛЕ́ННЕ ў тэхніцы,

працэс разбурэння кавалкаў цвёрдых матэрыялаў у больш дробныя. Робіцца з дапамогай драбілак, звычайна камбінуецца з сартаваннем на грохатах. Найб. пашыраны мех. спосабы Д.: расцісканне, расколванне, сціранне, удар, іх камбінацыі. Пры неабходнасці адзін і той жа спосаб можа выкарыстоўвацца некалькі разоў. Пры Д. атрымліваюць прадукты з памерам часціц больш за 5 мм (працэс атрымання больш дробных матэрыялаў наз. здрабненнем або памолам).

Спосабы драблення: 1 — расцісканне; 2 — расколванне; 3 — сціранне; 4, 5 — удары.
Схемы драблення: а — аднаступеньчаты цыкл; б — многаступеньчаты цыкл; 1 — матэрыял; 2 — грохат; 3 — буйныя фракцыі пасля грохата; 4 — конусная драбілка; 5 — фракцыі пасля драблення; 6 — дробныя фракцыі, адсартаваныя грохатам; 7 — шчокавая драбілка.

т. 6, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)