-сцілаць у дзеясловах засціла́ць, рассціла́ць (ТСБМ, Ласт.), просціла́ць ’рассцілаць, раскладваць’ (ТС) і інш. Гл. слаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́лка ’подсцілка з тонкай скуры, тканіны і пад., якая ўкладваецца ў абутак’ (ТСБМ). Ад -сцілаць, параўн. усціла́ць, высціла́ць, гл. сцяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціла́ха, сцялу́ха ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’ (Кіс.). Відаць, да -сцілаць, паколькі расліна сцелецца па зямлі, параўн. назву той жа расліны ўкр. лежа́чка (Макавецкі, Sł. botan.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)