сцё́клы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сцё́клы сцё́клая сцё́клае сцё́клыя
Р. сцё́клага сцё́клай
сцё́клае
сцё́клага сцё́клых
Д. сцё́кламу сцё́клай сцё́кламу сцё́клым
В. сцё́клы (неадуш.)
сцё́клага (адуш.)
сцё́клую сцё́клае сцё́клыя (неадуш.)
сцё́клых (адуш.)
Т. сцё́клым сцё́клай
сцё́клаю
сцё́клым сцё́клымі
М. сцё́клым сцё́клай сцё́клым сцё́клых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сцёклы ’тонкі, худы’ (ТС), сцёклісты, сцеклі́сты ’тонкі, высокі’ (ТС, Арх. Вяр.). Параўн. укр. дыял. сте́клий ’тонкі і высокі (пра расліну, што вырасла ў цяньку)’, стекли́стий ’высокі, тонкі (пра дрэва)’, рус. оте́коватый ’танкаваты, слабы (пра жыта)’, польск. спец. ciekoł ’верхавінны леташні выростак на маладых соснах; каш. vëcekli ’высокі, шчуплы, тонкі, худы (пра чалавека і жывёлу)’. Вытворныя ад прасл. *tekti ў спецыфічным значэнні ’імкнуцца, падымацца ўверх’, параўн. *gъnati (гл. гнаць) і го́нкі ’высокі’, гл. Варбат, Этим. иссл. 6, 1996, 13; гл. сцякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяка́ць ’паступова выцякаць’ (Ласт., Бяльк.), ’пазбаўляцца вадкасці’, ’праходзіць, адыходзіць’ (Ян.), ’зыходзіць (крывёю)’, ’падглядваць, шукаць’ (Нас.), ’выцякаць’, ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (маст., шчуч., Сл. ПЗБ), сце́каць ’выцякаць’ (ПСл), ’абхапіць’: як рука сцекае ’як рукой абхапіць’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’выцякаць’, ’марнець, слабець, млець’ (ТС), сцякці́ ’зарасці’ (Сцяшк. Сл.), сце́кці ’выцячы, зыйсці’ (Нас., ТС), ’ахапіць’ (ТС), сюды ж сцёклісты, сцёклы ’худы, тонкі’ (ТС), сце́кціся ’зрабіцца кволым, змарнець’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да сцячы, цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)