сце́пацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сце́паюся сце́паемся
2-я ас. сце́паешся сце́паецеся
3-я ас. сце́паецца сце́паюцца
Прошлы час
м. сце́паўся сце́паліся
ж. сце́палася
н. сце́палася
Загадны лад
2-я ас. сце́пайся сце́пайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час сце́паючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сце́пацца несов., разг. ёжиться, поёживаться, вздра́гивать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сце́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да сцепануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцепану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Раптам здрыгануцца, скалануцца.

С. ад холаду.

|| незак. сце́пацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паце́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі.

П. ад холаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паце́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Час ад часу злёгку сцепацца, рабіць сутаргавыя рухі. У засені было халаднавата. Віцька пацепваўся, стараўся як мага глыбей засунуць у кішэні рукі. Асіпенка. [Ласяняты] дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)